Ізалятар часовага ўтрымання Асіповіцкага РАУС — не месца для рамантыкі

Ізалятар часовага ўтрымання Асіповіцкага РАУС — не месца для рамантыкі

Кошт свабоды

Напэўна многія, хто жыве па вядомым прынцыпе “ўкраў, выпіў — у турму”, ужо бывалі ў гэтым месцы. Аднак ніякай рамантыкі ў ізалятары часовага ўтрымання няма.

Сяргей Налівайка, начальнік ізалятара, паказвае калідор з масіўнымі дзвярыма, за якімі знаходзяцца камеры. Тут іх сем, і за кожнай вядзецца відэаназіранне. У камерах — двухузроўневыя ложкі з пасцельнай бялізнай. У ізалятары ёсць невялічкая кухня і памяшканне, дзе захоўваюцца рэчы затрыманых. Душ — раз на тыдзень, харчаванне — тры разы на дзень. Жыць можна, але такое жыццё хутчэй можна назваць існаваннем…

Надоўга тут не застаюцца: у ізалятар змяшчаюць да разгляду справы ў судзе тых, хто падазраецца ў здзяйсненні злачынства, падследных і інш. Таксама тут да трох дзён знаходзяцца злачынцы, для якіх запланаваны канвой — адсюль у асобным вагоне цягніка іх ноччу вязуць у СIЗА Бабруйска.

— Да нас трапляюць людзі, якія абвінавачваюцца ў розным крымінале, — распавядае Сяргей Яўгенавіч. — У асноўным гэта крадзеж, але нямала і тых, хто звязаны з наркотыкамі альбо абвінавачваецца ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Усяго ў ізалятары працуе 10 чалавек. Асноўная задача IЧУ — не дапусціць уцёкаў, арганізацыя канвою, стварэнне належных умоў для знаходжання.

Тыя, хто ўжо адбылі сваё пакаранне, таксама не застаюцца без увагі. Iмі займаецца крымінальна-выканаўчая інспекцыя.

— Як толькі чалавек выходзіць з турмы альбо па рашэнні суда не пазбаўляецца свабоды, за ім усталёўваецца пільны кантроль, — уводзіць у курс спраў Андрэй Бабіч, намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні. — Iнспекцыя сочыць за тым, каб ён стаў на ўлік, плаціў устаноўленыя штрафы, выяўляе парушэнні абмежаванняў, прызначаных судом.

Яшчэ адна вялікая частка работы — прафілактыка. Начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі Уладзімір Хашкоўскі прыводзіць прыклады:

— Калі чалавек згубіў пашпарт, яму дапамагаюць аднавіць дакумент і атрымаць часовую рэгістрацыю. Таксама з людзьмі працуюць службы сацыяльнай адаптацыі, цэнтр занятасці, які прапаноўвае працоўныя месцы.

Калі асуджаны знаходзіць сабе месца работы, стварае сям’ю і добрасумленна выконвае пастанаўленне суда, ён мае шанц зняцца з уліку датэрмінова.

Але гэта не ўсё. Iнспекцыя праводзіць і іншыя прафілактычныя мерапрыемствы: тлумачыць змяненні ў заканадаўстве, прапаноўвае дадатковае абучэнне для далейшага ўладкавання на працу, арганізоўвае сустрэчы са святарамі, дэманструе спецыяльныя фільмы пра, напрыклад, шкоду ад наркотыкаў.

Усяго ў інспекцыі 6 супрацоўнікаў, і пад іх апекай знаходзіцца амаль 590 чалавек. У кожнага з інспектараў свой накірунак работы.

— Асабліва хацелася б адзначыць нашых супрацоўнікаў Аляксандра Епіхава і Уладзіміра Шархунова, якія кантралююць усіх, хто стаіць на ўліку, — працягвае Уладзімір Уладзіміравіч. — Яны займаюцца вызваліўшыміся з месцаў пазбаўлення волі, у тым ліку асуджанымі за асабліва цяжкія злачынствы.

За мінулы год 2 супрацоўнікі інспекцыі — Цімур Казлоў і Аляксандр Цяслёнак — былі ўзнагароджаны ўпраўленнем унутраных спраў, сёлета ўжо Таццяна Вішнікіна і сам Уладзімір Хашкоўскі атрымалі ўзнагароды.

…Нішто не каштуе так дораг, як свабода. Таму лепш яе берагчы, чым праявіць слабіну і апынуцца пад пільным назіраннем. Ці не так?

Ганна ГРЫДЗЮШКА.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем