«Будзем будаўнікамі!» — кажуць навучэнцы Асіповіцкага каледжа

«Будзем будаўнікамі!» — кажуць навучэнцы Асіповіцкага каледжа
budushhie-stroiteli.
Злева направа: Антон Мінчэня, Павел Маціеўскі, Iгар Атрашэўскі, Сяргей Ставер, Антон Кавальчук, майстры Міхаіл Кур’яновіч (каледж) і Вячаслаў Крылоў (філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”).

Гэтыя навучэнцы Асіповіцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа ўжо маюць пэўнае права называць сябе будаўнікамі. Па-першае, юнакі з групы рамонтна-будаўнічых работ, і праз год атрымаюць дыпломы па спецыяльнасцях тынкоўшчыкаў, маляроў, абліцоўшчыкаў. Па-другое, добрую закалку прахо-дзяць сёлета ў будаўнічым атрадзе, супрацоўнічаючы з самым вялікім сельгаспрадпрыемствам раёна. Адпрацаваўшы ў філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына” адну змену, заўтрашнія будаўнікі засталіся і на наступны студатрадаўскі тэрмін — работа даспадобы. Наймальнікі забяспечылі падвоз моладзі з горада, гарачае харчаванне і г.д.

Асноўны працоўны фронт склалі малярныя работы: фарбавалі бетонныя агароджы на зернетаку, рабілі ў машынна-трактарным парку і складскім памяшканні. Якраз добрая практыка па спецыяльнасці — з пэндзлямі і фарбай устанавілі трывалае сяброўства.

“Хлопцы, дарэчы, усе асіпаўчане, з тых, хто не любіць марна траціць час, — расказаў пра сваіх падапечных майстар Міхаіл Кур’яновіч, — таму і скарысталіся магчымасцю стаць “байцамі” студэнцкага атрада. Гэта — добрая прафесійная школа. Ды і ўласна заробленыя грошы ніколі лішнімі не бываюць”.

Наогул, сёлета ў студатрадах задзейнічана ўжо каля 160 навучэнцаў мясцовага каледжа, а да канца сезона гэтая лічба будзе яшчэ большай. Самае цікавае лета — працоўнае!

Валянціна КОРБАЛЬ. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

ВНС

Делегаты Всебелорусского народного собрания. Ретроспектива.

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Задайте вопрос специалистам: прямая линия по социальным вопросам в Осиповичах 

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

США официально сняли санкции с Belavia

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Финансы, дела и отношения: на чем сегодня стоит сосредоточиться каждому знаку зодиака

5 ноября 2025
Читать новость
Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем