Знаёмцеся: Дзмітрый Міхалёў

Знаёмцеся: Дзмітрый Міхалёў

Mihalyov

Знаёмцеся:

намеснік старшыні райвыканкама,

начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання

Дзмітрый МIХАЛЁЎ

Нарадзіўся ў 1983 годзе ў Асіповічах. Выбарам пасля заканчэння СШ № 3 стала сельская гаспадарка. Спачатку вучыўся ў Жыліцкім дзяржаўным сельскагаспадарчым каледжы, потым завочна атрымліваў агранамічныя веды ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Там жа ў 2012 годзе яму ўручылі дыплом яшчэ па адной спецыяльнасці — “кіраванне арганізацыямі і падраздзяленнямі АПК”.

Уся працоўная дзейнасць Дзмітрыя Аляксандравіча праходзіла на Асіповіччыне. Распачынаў у 2004 годзе на пасадзе галоўнага агранома СВК “Калгас “Карытнае”, потым быў начальнікам вытворчага ўчастка ў СВК “Калгас “Чырвоны ўдарнік”, у 2010-м прыйшоў у райсельгасхарч на пасаду інспектара па кантролі за якасцю сельскагаспадарчай прадукцыі, пазней стаў галоўным спецыялістам аддзела раслінаводства. Некаторы час узначальваў СВК “Калгас “Бярэзіна”, затым рабіў інжынерам па ахове працы ў Асіповіцкім філіяле ААТ “Жэлдорсэрвіс г. Магілёў”. Два гады назад прафесійны шлях зноў прывёў ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

Мэтанакіраваны, па характары ўраўнаважаны. З павагай ставіцца да калектыву, лічыць яго асноўным фактарам падтрымкі ў рабоце.

Задач, якія зараз стаяць перад аграпрамысловым комплексам раёна, Дзмітрый Аляксандравіч выдзяляе некалькі. Галоўная — забяспечыць меры па эфектыўнасці гаспадарання, пры мінімальных выдатках атрымліваючы максімум сельгаспрадукцыі. Асноўная стаўка ў жывёлагадоўлі і раслінаводстве — на тэхрэгламент. Лічыць, што агульны поспех асобна ўзятай гаспадаркі залежыць ад кожнага з яе працаўнікоў. Перспектыву АПК раёна таксама бачыць у захаванні і далейшым узмацненні кадравага патэнцыялу.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем