Аддзяленне ААТ «Беларусбанк» у мікрараёне №1 г. Асіповічы адчынілася пасля рамонту

Аддзяленне ААТ «Беларусбанк» у мікрараёне №1 г. Асіповічы адчынілася пасля рамонту

Той жа, але новы

Беларусбанк Асіповічы
Калектыў аддзялення разам з дырэктарам Аляксандрам Падлужным і намеснікам дырэктара Вольгай Карчэўскай

У жыхароў мікрараёна № 1 — добрая падзея: пасля рамонту адчыніла свае дзверы аддзяленне ЦБП № 722 ААТ «ААБ Беларусбанк».

…А дванаццатай гадзіне каля святочна прыбранага ганка пачалі збірацца гледачы і першыя кліенты — бела-зяленыя паветраныя шары стварылі неабходную святочнасць. З прамовай да калектыву і гасцей звярнуліся дырэктар ЦБП № 722 Аляксандр Падлужны і яго намеснік Вольга Карчэўская. Потым Аляксандр Мікалаевіч урачыста ўручыў кіраўніку аддзялення Тамары Татур сімвалічны ключ і разам з ёй разрэзаў чырвоную стужку.

Беларусбанк Асіповічы
Пераразаюць чырвоную стужку

Рамонт тут правялі дастаткова хутка: пачалі ў студзені — у ліпені завяршылі. Адбыліся кардынальныя змены: ад сучаснага дызайна да выкарыстання навейшых тэхналогій. Каб кліентам было зручней, у памяшканні банкаўскага аддзялення выдзелены 3 зоны: абслугоўвання, чакання і рэсэпшн. Працуюць 3 касы, у тым ліку VIP-кабіна. Ёсць адкрытае працоўнае месца, якое дазваляе карыстацца новай формай абслугоўвання: не праз шкло, а твар у твар. Адметна і тое, што ў аддзяленні з’явіўся знешні інфакіёск з функцыяй cash-in — магчымасцю праводзіць банкаўскія аперацыі наяўнымі грашыма. У сувязі з гэтым плацяжы за мабільную сувязь і на рахунак інтэрнэт-правайдараў у касах аддзялення прымацца не будуць. Выключэнне зрабілі толькі зараз, пакуль не наладзяць стабільную працу знешняга абсталявання.

Беларусбанк Асіповічы
Адна з першых кліентак абноўленага аддзялення

Усяго тут працуюць 5 чалавек, сярэдні ўзрост якіх — 42 гады. Калектыў вопытны і правераны. I верыцца, што супрацоўнікі будуць заўсёды адпавядаць новым стандартам абслугоўвання, забяспечаць высокі ўзровень кліенцкага сэрвісу і дасягнуць значных вынікаў у сваёй працы!

Дарэчы, гэта святочная падзея адбылася напярэдадні другой, не менш адметнай: 8 жніўня 1944 года ў Асіповічах пачала прымаць кліентаў цэнтральная ашчадная каса № 2756 пад кіраўніцтвам Алены Палянскай. Таму — з 70-годдзем цябе,  ЦБП № 722 філіяла № 703 ААТ «ААБ Беларусбанк»!

Марыя ТАЛЕЙКА.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость