Знаёмцеся: Юрый Сычэвіч

Знаёмцеся: Юрый Сычэвіч

YUriy-Syichevich

Знаёмцеся:

старшыня СВК “Калгас “Бярэзіна”

Юрый СЫЧЭВІЧ

Нарадзіўся ў 1975 годзе ў  в. Хотамель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля вучобы ў школе паступіў у Беларускую дзяржаўную сель-скагаспадарчую акадэмію на спецыяльнасць “аграхімія і глебазнаўства”, атрымаў кваліфікацыю агранома. Вучыўся з задавальненнем: усё, што тычылася зямлі, палешука Сычэвіча цікавіла з малых гадоў. I зараз мае цвёрдае перакананне: зямля — магутная сіла ва ўмелых руках.

Пачынаў працу ў фермерскай гаспадарцы на Бабруйшчыне, паўтара дзясятка гадоў рабіў у сферы раслінаводства ў некалькіх сельгаспрадпрыемствах, у тым ліку і на пасадзе галоўнага агранома.

На Асіповіччыне Юрый Iванавіч з 2011 года: да нядаўняга часу ўзначальваў агранамічную службу філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына”. Два апошнія па выніках раённага спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у вытворчасці сельгаспрадукцыі займаў першае месца сярод калег з гаспадарак Асіповіччыны.

Па характары гэты чалавек камунікабельны, добразычлівы. У плане работы мэтанакіраваны, заўсёды адказна ставіцца да сваіх абавязкаў. Яму ўласціва імкненне даведвацца штосьці новае ў сваёй сферы: зараз тэхналогіі вырошч-вання раслін значна змяніліся, таму без сучасных земляробчых ведаў нікуды.

Разам з сям’ёю жыве ў в. Шчаткава Бабруйскага раёна — жонка Вольга Анатольеўна, якая працуе на ААТ “Белшына”, родам з гэтых мясцін. Дачка Iрына пойдзе ў 11 клас Бабруйскай СШ № 10. Сычэвічы маюць уласны дом і падсобную гаспадарку.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем