У кожным здзяйсненні — прыгажосць (№ 19)


— Пра нашу Ларысу Станіславаўну вырашылі напісаць у газеце? Правільна, заслугоўвае! — выказаліся работнікі тэхналагічнага бюро цэха шклапластыкавых кабін завода аўтаагрэгатаў.
І адразу стала прыемна, што свайго начальніка яны паважаюць і цэняць. Адзін з іх прапанаваў правесці ў цэх, дзе ў гэты час Аляшкевіч сачыла за вытворчым працэсам.
— Вунь яна, у сінім халаціку, — вызначыў арыенцір мой часовы спадарожнік.
Перада мною — прыгожая жанчына з мілай усмешкай на твары. Так упэўнена аддаваць распараджэнні падначаленым можа толькі чалавек, які сам добра ведае справу.
Дзяцінства і юнацтва яе прайшло ў Лапічах. Па накіраванні паехала ў далёкі Ніжні Ноўгарад, каб набыць прафесію тэхніка-тэхнолага па неметалічных пакрыццях. Паспяхова адвучылася, у 1983 годзе вярнулася ў родныя мясціны маладым спецыялістам. Як і меркавала, уладкавалася на АЗАА па абранай спецыяльнасці. Адпрацавала 20 гадоў, набыла патрэбныя ўменні і навыкі, стала высакакласным спецыялістам. У 2003 годзе ўзначаліла тэхбюро. Перадала ёй эстафету Святлана Фамінічна Пацкевіч. Ларыса і сёння з вялікай удзячнасцю і цеплынёй успамінае свайго настаўніка. Яна заўсёды аказвала патрэбную дапамогу, давала слушную параду, у цяжкую хвіліну падстаўляла сваё плячо.
Працуе Аляшкевіч на адным са складаных участкаў і ніколькі не шкадуе, што тут прайшло амаль усё яе жыццё. І ганарыцца маладымі спецыялістамі — граматнымі, талковымі, на якіх цалкам можна спадзявацца.
— Для мяне важна адчуваць, што прыношу прадпрыемству і людзям карысць, — заўважае Ларыса Станіславаўна. — Стараюся выконваць работу так, каб яна прыносіла задавальненне і мела дастойны вынік. Зразумела, як у кожнай жанчыны, у мяне ёсць свае слабасці, але цяжкасцей не баялася ніколі — яны для таго і існуюць, каб іх пераадольваць. Люблю жыццё ва ўсіх яго праявах. Ганаруся сваёй сям’ёй, рада поспехам дзвюх дачок — Вольгі і Наталлі. Падабаецца ствараць вакол сябе ўтульнасць. Вольныя хвіліны зімой аддаю чытанню гістарычных раманаў, летам — агароду і лесу. Вялікі аматар ягад, грыбоў і палявых кветак — водар іх адчуваю нават зараз. У жанчынах цаню цярплівасць, ласкавасць і, канечне, прываблівасць. А з боку моцнага полу хацелася б сапраўдных мужчынскіх учынкаў…
Ніна ГЛІНСКАЯ.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 30 июня для всех знаков зодиака

30 июня 2025
Читать новость
Общество

25 июня в Осиповичах прошли мероприятия в рамках Марафона молодежи и студенчества

29 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Он освобождал Осиповичи. 28 июня — День освобождения района от немецко-фашистских захватчиков

28 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 28 июня для каждого знака зодиака

28 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко сказал, что делать, чтобы ЕАЭС был эффективной структурой, а не площадкой теоретических дискуссий

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В этом месяце перестало биться сердце Зинаиды Константиновны Пацкевич — бессменного председателя совета ветеранов Осиповичской ЦРБ “Серебристый ландыш”

27 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем