Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

35,5 цэнтнера з гектара — сярэдняя ўраджайнасць збожжа па раёну на ўчарашнюю раніцу. Ужо зжата амаль 70% асіповіцкіх ніў. 

Да раённага свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі”, якое пройдзе сёлета ў новым фармаце, рыхтуецца Вяззеўскі сельсавет. Першачарговая ўвага надаецца добраўпарадкаванню аграгарадка: стану дарог, кантэйнерным пляцоўкам і г.д.

Амаль тысяча УКХ-прыёмнікаў рэалізавана землякам вузлом электрасувязі з красавіка, калі перастала існаваць правадное радыё. Цяперашняе зніжэнне попыту — за дзень рэалізуецца толькі некалькі штук — сведчыць, што пытанне сяброўства з ультракароткахвалевым эфірам жыхарамі Асіповіччыны вырашана.

Карыстаецца вялікай папулярнасцю адкрыты сёлета на беразе Асіповіцкага вадасховішча лясгасаўскі Дом паляўнічага: утульнае месца забраніравана ўжо да кастрычніка. Любяць сюды наведвацца аматары палявання не толькі з розных рэгіёнаў Беларусі, але і замежныя грамадзяне.

“Урокі дабрыні для школьнікаў” — дабрачынная кампанія, якая будзе праводзіцца з 4 жніўня па 15 верасня райарганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа сумесна з Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Збор школьнага    адзення, абутку, пісьмовых і спартыўных прылад — па вул. Дзмітрыева, 8. Даведкі па тэлефонах: 23-0-88, 51-1-28.

Тавары да новага вучэбнага года прапануе магазін № 24 ААТ “Гандаль”. Напрыклад, толькі ранцаў фірмы “Каджыа” ў “Дзіцячы свет” паступіла больш за сотню штук. У апошніх завозах — касцюмы і сарочкі для хлопчыкаў, трыкатажныя вырабы для дзяўчынак. Бліжэйшым часам асартымент пашырыцца школьнай формай ад фабрык Магілёўшчыны “Славянка” і “Вяснянка”.

Блокхаус, вагонка і дошка для падлогі — найбольш запатрабаваныя ў летні сезон матэрыялы, вырабляемыя Ліпенскім дрэваапрацоўчым цэхам. Добра ідуць тут справы і ў плане экспарту: за паўгоддзе рэалізавана 2.999 кубаметраў піламатэрыялаў абразных вільготных і 708 — сухіх хваёвых, што складае 128% да леташніх паказчыкаў.

Колькасць зуброў на Асіповіччыне зараз налічвае 254 асобіны. Больш за ўсё іх на тэрыторыі Градзянскага лясніцтва. Сумесна з расійскімі спецыялістамі распрацоўваецца праграма стварэння новых папуляцый, згодна з якой у перспектыве пры дамоўленасці частку гэтых магутных жывёл пераселяць у лясныя масівы суседняй краіны.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем