Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 21 па 27 ліпеня зафіксавана 5 крадзяжоў, 3 парушэнні антыалкагольнага заканадаўства, рабаўніцтва і перавышэнне неабходнай абароны.

Раскрыты 2 здзейсненыя раней крадзяжы. Выяўлена і ліквідавана 6 дзікарослых плантацый маку і канопляў. Затрыманы 2 асобы, якія ўхіляліся ад выплаты запазычанасці, і збегшы ад суда злачынца.

25 чысла ў лесапаркавай зоне знойдзены і дастаўлены ў райбальніцу 23-гадовы асіпаўчанін з сутаргавым сіндромам. 26 ліпеня ў ЦРБ у непрытомным стане  прывезлі 73-гадовую жанчыну, якая прыняла вялікую дозу клафеліну. На наступны дзень дапамога рэаніматолагаў спатрэбілася 23-гадоваму ялізаўчаніну, які спрабаваў скончыць жыццё самазабойствам, выпіўшы амаль палову шклянкі карбафосу.

Непрацуючая 36-гадовая асіпаўчанка падчас распіцця алкаголю ў кампаніі са знаёмымі ўступіла ў спрэчку з 29-гадовым мужчынам. Калі апошні паспрабаваў даказаць сваю правату непрыймальным для яе спосабам, нанесла яму ўдар нажом у жывот. Такі адказ крыўдніку яўна перавысіў межы неабходнай абароны і лічыцца крымінальным злачынствам.

Ноччу 27 чысла ў клуб ігравых аўтаматаў «Міліянер» увайшоў мужчына з нажом у руках і маскай на твары і запатрабаваў ад касіра аддаць яму выручку. Пасля таго, як ахоўнік пазнаў у «гангстары» аднаго з пастаянных наведвальнікаў забаўляльнай установы, апошні зняў маску і заявіў, што гэта быў жарт. Па ўзгаданым факце праводзіцца праверка, а «жартаўнік» затрыманы па месцы жыхарства.

РАСК

Узбуджана 7 крымінальных спраў. У іх ліку 2 — па фактах ухілення ад выканання прыгавору суда неадэкватнымі вадзіцелямі, пазбаўленымі права кіравання транспартнымі сродкамі.

Дырэктар аднаго з прыватных прадпрыемстваў, які мінулым летам разбіў 6 машын на перакрыжаванні вул. Юбілейнай і Рымы Кунько, а потым збег з месца здарэння, зноў патрапіў у поле зроку ДАI — калі ехаў за рулём службовай машыны «Iвека» на шашы Брэст-Масква.

Непрацуючы асіпаўчанін, асуджаны на два гады абмежавання свабоды за парушэнне правілаў руху, якое стала прычынай нанясення цялесных пашкоджанняў, быў затрыманы за язду на мікрааўтобусе «Форд-Транзіт» на вул. Сташкевіча.

ДАI

Спынена 130 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 32 ліхачы і 6 п’яных вадзіцеляў. Адбылося 10 ДТЗ.

27 чысла каля 6 гадзін раніцы вадзіцель «Мазды-626» паблізу ад в. Лапічы не справіўся з кіраваннем, з-за чаго машына з’ехала ў кювет. У выніку 19-гадовая пасажырка была шпіталізавана ў рэанімацыйнае аддзяленне ЦРБ з небяспечнай траўмай галаўнога мозга і пераломам рэбраў. Па папярэдняй інфармацыі, дзяўчына не карысталася рэменем бяспекі.

АУСТ

Складзена 67 адміністрацыйных пратаколаў. Затрыманы 2 асобы, якія знаходзіліся ў вышуку, канфіскавана 100 л алкагольнай прадукцыі.

Дэпартамент аховы

Спынена хуліганства, па 2 дробныя крадзяжы і парушэнні правілаў руху, 5 выпадкаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства.

Затрыманы вадзіцель, які кіраваў машынай у стане алкагольнага ап’янення.

РАНС

24 чысла па невядомай прычыне загарэлася гаспадарчая пабудова на адной з сядзіб у в. Верайцы.

IАЖіРС

Складзена 8 адміністрацыйных пратаколаў па факце парушэння правілаў лесанарыхтовак, прыцягнуты да адказнасці рыбак-браканьер і гаспадар запаркаванага ў водаахоўнай зоне аўтамабіля.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем