У райвыканкаме Ёсць і культура, і “культура”… (№ 19)


На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 3 сакавіка пад началам першага намесніка старшыні райвыканкама Васіля Пятроўскага, было разгледжана больш за паўсотню разнастайных пытанняў — аб ліцэнзіях на ажыццяўленне рознічнага гандлю, мерах па аптымізацыі дакументаабароту і ўдасканальванню дакументацыйнага забеспячэння кіравання, раённых мерапрыемствах па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў у 2010 годзе і г.д.

З інфармацыяй «Аб рабоце ўстаноў культуры раёна па арганізацыі вольнага часу дзяцей і падлеткаў” выступіла начальнік аддзела культуры райвыканкама Iрына Раманчук.
Было адзначана, напры-клад, што ў нас павялічылася колькасць праводзімых для хлопчыкаў і дзяўчынак масавых мерапрыемстваў. Больш актыўна і насычана арганізаваны вольны час школьнікаў у канікулы. Чытачамі бібліятэк нашай бібліятэчнай сістэмы з’яўляюцца 98% ад агульнай колькасці дзяцей у раёне. Ва ўстановах культуры зараз для падлеткаў дзейнічае 205 клубных фарміраванняў — у сярэднім на адну ўстанову іх прыходзіцца 5,85, тады як абласны паказчык — 4. Штогод для хлопчыкаў і дзяўчынак праводзіцца больш за 1,5 тысячы кінамерапрыемстваў. Найбольш папулярныя формы арганізацыі вольнага часу — танцавальныя вечары, дыскапраграмы, відэадыскатэкі. У раённым гісторыка-краязнаўчым музеі ладзяцца музейныя ўрокі. Запатрабаванымі ў падлеткаў раёна сталі фестывалі рок-музыкі «Анты-поп”, па брэйк-дансу, «Дом, дзе нараджаюцца таленты”, конкурсы «Міні-міс Асіповічы” і «Асілак”, тэатралізаваныя прадстаўленні з роставымі кукламі і інш.

Разам з тым застаецца і шэраг нявырашаных праблем. У прыватнасці, не атрымаў належнага распаўсюджвання шэраг цікавых і патрэбных аб’яднанняў. Мала арганізуецца клубаў тэхнічнай творчасці, падлеткавых клубаў прававой, маральна-эстэтычнай накіраванасці. Не ва ўсіх установах ствараюцца дыскаклубы. Не праводзіцца работа па з’яўленні новых клубных фарміраванняў для дзяцей і падлеткаў, удасканальванні ўжо дзейнічаючых і прыцягненні ў іх большай колькасці ўдзельнікаў у раённым Цэнтры культуры і вольнага часу, Пагарэльскім, Малагарожскім, Градзянскім, Цяплушскім, Замошскім сельскіх клубах.

Застаецца нізкай колькасць непаўналетніх, якія стаяць на ўліку ў адпаведнай камісіі і ўнутрышкольным уліку, дзяцей з няўдалых сем’яў, уцягнутых у фарміраванні клубных устаноў. Недастаткова актыўна прыцягваюцца да сумеснай работы па арганізацыі культурна-масавых, інфармацыйна-адукацыйных мера-прыемстваў установы аховы здароўя, фізкультуры і спорту. Застаецца невысокім мастацка-эстэтычны ўзровень дыскатэчных праграм, у сцэнарыі дыскатэк і дыскаклубаў недастаткова ўключаюцца выхаваўча-пазнавальныя элементы. З 30 устаноў клубнага тыпу, якія арганізоўваюць танцавальныя праграмы, дзіцячыя дыскатэкі праводзяць толькі 4. У Савецкім Доме культуры, Градзянскім, Дражненскім, Пагарэльскім, Замошскім, Малагарожскім, Радуціцкім сельскіх клубах тэхнічнае аснашчэнне дыскатэк не адпавядае сучасным патрабаванням.

Натуральна, ажыўленае абмеркаванне разгледжанага пытання знайшло сваё адлюстраванне ў прынятым — як і па ўсіх іншых — членамі райвыканкама рашэнні.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость