Тры музычныя эцюды з жыцця дырэктара дзіцячай школы мастацтваў № 2 26.02.10, № 15-16


Медныя трубы — галоўнае выпрабаванне ў яго жыцці.
Спачатку Сяргей Iосіфавіч вучыўся іграць на гэтым духавым інструменце. Потым
музыка з захаплення ператварылася ў працу. Мужчына не расстаецца з трубою ўжо
на працягу 40 гадоў. Выпрабаванне славай Ашэйчык праходзіў неаднойчы, але
фанабэрыстым і самалюбівым так і не стаў. Сёлета гэты чалавек узнагароджаны
Ганаровай граматай райвыканкама за шамтгадовую добрасумленную працу.

Трубач

— Духавую музыку палюбіў яшчэ ў дзяцінстве. У 60-я
гады ў Асіповічах было шмат штатных ваенных аркестраў. Наша сям’я жыла на
вуліцы Абросімава, дзе часта праходзілі вайсковыя парады і дэманстрацыі. Ад
гукаў духавых інструментаў па целу беглі дрыжыкі і замірала сэрца. У музычнай
школе — перайменавана ў другую школу мастацтваў — займаўся ў таленавітага
трубача Льва Валнушкіна.

Потым у інстытуце культуры набіраўся ведаў не толькі
ад выкладчыкаў, але і ад сяброўства са студэнтамі-замежнікамі. У іх можна было
«дастаць» дэфіцытныя грампласцінкі і нотную літаратуру. Мы часта
разам ігралі на розных вечарынах і вяселлях. Такім чынам навучыўся
імправізаваць і палюбіў джаз.

У 90-я гады духавая музыка ў Асіповічах
«заняпала» — толькі мы з таварышамі іншым разам ігралі ў святы. У
1997 годзе прапанавалі паўдзельнічаць у абласным фестывалі духавой музыкі ў
Быхаве. Тое ўдалае выступленне і на-тхніла на стварэнне «перманентнага”
духавога ар-кестра. У яго склад увай-шло 30 музыкантаў. Некаторыя з іх
прыязджалі на рэпетыцыі нават з Мінска, Мар’інай Горкі, Бабруйска і Цэлі. Праз
год аркестр атрымаў званне народнага.

Мы аб’ездзілі з канцэртамі ўсю Беларусь, бывалі ў
Расіі. Асабліва запомнілася выступленне ў маскоўскім Палацы моладзі. Звонку
гэта звычайны будынак, але акустыка там — як у царкве: такога эфекту дасягнулі,
дзякуючы кругламу канцэртнаму залу з купалам. У родным горадзе мы іграем даволі
часта.

Педагог

— Дрэнна, што ў старэйшых класах адмянілі ўрокі
музыкі, малявання і сусветнай мастацкай культуры. Эстэтычнае выхаванне
адыгрывае вельмі важную ролю ў станаўленні асобы. Вучні ў сценах
«музыкалкі» нават паводзяць сябе інакш, чым у звычайнай школе.

Натуральна, што да нас прыходзяць дзеці з рознымі
здольнасцямі. І настаўнік, працуючы з імі, не павінен арыентавацца выключна на
праграмныя патрабаванні. Трэба падтрымліваць усіх, а не толькі таленавітых.
Заняткі музыкай прыносяць карысць любому чалавеку. Дзеці, якія займаюцца проста
для сябе, могуць радаваць бацькоў хатнімі канцэртамі.

Штогод са сцен нашай установы выпускаецца каля 40
чалавек, і толькі 4-5 з іх паступаюць далей на музычныя спецыяльнасці. Са сваіх
вучняў хацелася б вылучыць Івана Запруцкага і Аляксандра Тамковіча, якія сёння
саліруюць у аркестры Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі і Вялікім
сімфанічным аркестры Расіі.

Дырэктар

— Колькасць жадаючых навучацца ў
«музыкалцы» пастаянна павялічваецца. Сёння ў нас займаецца 260
школьнікаў, прычым большасць — у другую змену. Месца на ўсіх не хапае,
спраўляемся з дапамогай іншых устаноў: у СШ №№ 2 і 3 праходзяць урокі музыкі, у
МПЦ «Равеснік» — харэаграфіі, у кінатэатры «Радзіма» —
спеваў. Няма ў нас і свайго канцэртнага зала — абыходзімся памяшканнямі
«Равесніка» і РЦК.

Мяркую, што беларускія музычныя школы трэба
мадэрнізаваць: больш увагі надаваць сучасным накірункам, адкрываць новыя
ад-дзяленні. Цяперашнія дзеці пастаянна чуюць папулярную музыку і не маюць
асаблівага жадання іграць на народных інструментах. 6 гадоў таму мы першымі
сярод усіх «музыкалак» вобласці сталі навучаць школьнікаў эстрадным
спевам. Зараз гэта адно з самых папулярных аддзяленняў. Хацелася б навучаць
дзяцей яшчэ і ігры на ўдарных. Але патрэбны сур’ёзныя сродкі, каб закупіць
інструменты. Пасля гэтага можна «замахнуцца» і на свой гурт.

Наша школа валодае асаблівай энергетыкай. Людзі, якія
калісьці вучыліся тут, вяртаюцца назад. Гэта адбылося не толькі са мной і маёй
дачкой. Былыя выпускнікі складаюць амаль палову ад усіх сённяшніх выкладчыкаў.
Спадзяюся, што і ў будучым такі магнетызм не аслабне.

Вольга ЖАРНАСЕК.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем