Правільны шлях “Новага шляху” 26.02.10, № 15-16


Гісторыя гэтага калгаса пачалася ў далёкім 1929
годзе, так што мінулы быў
для гаспадаркі
юбілейным. За час існавання сельгаскааператыў перажываў розныя этапы свайго
станаўлення, але, нягледзячы на розныя пераўтварэнні, заставаўся жыццядзейным
арганізмам, які заўсёды працуе на канчатковы вынік.

На сёння асноўнымі накірункамі ў сваёй рабоце СВК
лічыць вытворчасць малака і мяса. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў гаспадарцы,
напрыклад, налічвае 1.706 галоў, з якіх 506 — дойны статак. Вялікая ўвага
надаецца і маладняку, які ідзе на ўзнаўленне. Надой ад адной фуражнай каровы ў
сярэднім складае 5.702 кг малака ў год. У бліжэйшых планах — надаіць 6.028 кг
малака. На высокім узроўні была арганізавана і нарыхтоўка кармоў.

Каб паляпшаць свае пазіцыі, калгас развіваецца шляхам
увядзення новых эканамічных тэхналогій. Гэта становіцца магчымым, дзякуючы
транспартнаму аснашчэнню. Машынны двор налічвае больш за 50 адзінак
сельгасмашын. Апошнім часам тут набылі шмат новай энерганасычанай тэхнікі:
устаноўку для ахалоджвання малака, прыстасаванні для ўборкі рапсу, сеялку,
зернепа-грузчык, машыны для ўнясення мінеральных і арганічных угнаенняў і інш.
Мадэрнізацыя вытворчасці дазваляе не толькі палепшыць якасць выпускаемай
прадукцыі і павялічыць яе колькасныя паказчыкі, але і зрабіць сельскую працу
па-сапраўднаму запатрабаванай.

За высокія вытворчыя паказчыкі калгас “Новы шлях”
штогод адзначаецца рознымі ўзнагародамі. Мінулы — не выключэнне. Па выніках
раённага спаборніцтва работнікаў АПК ён на трэцім месцы па наступных
намінацыях: забеспячэнне вытворчасці малака ў пераводзе на базісную тлустасць
на 100 га сельгас-угоддзяў — 893 цэнтнеры, вытворчасць мяса на 100 га
сельгасугоддзяў — 101 цэнтнер, атрыманне надояў малака на адну карову — 5.702
кілаграмы.

Узначальвае калгас крыху больш за 4 гады Аляксандр
Гамеза. За яго плячыма сур’ёзны вопыт работы на зямлі. Закончыўшы ў 1979 годзе
Раваніцкую сярэднюю школу, што на Чэрвеньшчыне, адразу ж па-ступіў у Беларускі
інстытут мезанізацыі сельскай гаспадаркі на спецыяльнасць інжынер-механік.
Атрымаў вышэйшую адукацыю, вярнуўся ў родны калгас. Спачатку працаваў
загадчыкам машыннага двара. У хуткім часе ўзначаліў інжынерную службу саўгаса
“Ляды”, якой аддаў 17 гадоў. Два гады кіраваў гэтай гаспадаркай. У 2005 годзе пачаў
працаваць на Асіповіччыне, быў абраны старшынёй СВК “Калгас “Новы шлях”.

Калі параўноўваць леташнія асноўныя вытворчыя
паказчыкі з першым годам яго кіравання калгасам, то назіраецца тэндэнцыя ў бок
іх павышэння. Вытворчасць прадукцыі малака ўзрасла на 146%, прадукцыя
вы-рошчвання буйной рагатай жывёлы — на 126%, свіней — на 356%, прывагі
маладняку — на 232%, выручка ад продажу малака — на 259%. Калі ў 2005 годзе
апошняя складала каля двух мільёнаў рублёў, то напрыканцы мінулага — каля пяці.

Пагалоўе свіней вырасла ў 8 разоў, на сённяшні дзень
— 1.072 галавы. Сярэднегадавыя надоі малака павялічыліся на 1.401 літр.
Сярэднямесячная зарплата калгаснікаў таксама стала вышэйшай на 165 тысяч і
перавысіла паўмільёна — 579.448 рублёў.

У 2008 годзе цэнтральная сядзіба гаспадаркі стала
аграгарадком Каменічы. Пабудаваны 24 дамы, у якіх пражываюць працаўнікі палёў і
фермаў. Сёлета плануецца здача ў эксплуатацыю трох дамоў, якія ўзво-дзяцца ў
вёсцы Яноўка, а ў 2011 годзе яшчэ адзін будынак будзе аддадзены пад жытло
яноўскім гаспадарам зямлі, 3 — цэзароўскім.

Зараз у калектыве 133 чалавекі. Лічба адносна
стабільная за апошнія гады.

На думку старшыні, не кожны чалавек здольны працаваць
на сяле. Для гэтага неабходны цярплівасць, любоў да зямлі і паважлівыя адносіны
да яе. А складаючыя пэўных поспехаў Аляксандр Мікалаевіч вызначыў так:

— Зладжаная работа ўсяго калектыву, добрая кармавая
база, дапамога дзяржавы ў выглядзе крэдытаў, займаў. Планы на будучыню?
Дастойна завяршыць пяцігодку і выканаць прагнозныя паказчыкі на 2010 год.

Последние новости

Общество

Прямая линия с директором Осиповичского государственного колледжа

30 июня 2025
Читать новость
Общество

За каждой цифрой — продукция. 30 июня — День экономиста

30 июня 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с начальником отдела статистики труда Главного статистического управления области

30 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 30 июня для всех знаков зодиака

30 июня 2025
Читать новость
Общество

25 июня в Осиповичах прошли мероприятия в рамках Марафона молодежи и студенчества

29 июня 2025
Читать новость
Благоустройство

График вывоза отходов растительного происхождения с территории частного сектора города Осиповичи

29 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем