Рабіць самім, дапамагаць іншым 26.02.10, № 15-16


Асаблівасць ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” ў
тым, што яно працуе ў двух кірунках: сервісным — уваходзіць у структуру
рэспубліканскага прад-прыемства «Белаграсервіс” — і вытворчым — мае сваю
гаспадарку. «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” — добры памочнік сельгаспрадпрыемствам
раёна, прычым не толькі падчас гарачай пары, а круглагадова. Так, у
студзені-лютым арганізацыяй праводзіцца вапнаванне глебы на палях гаспадарак,
вывазка торфу, арганічных угнаенняў з ферм на палі — ёсць для гэтай «працэдуры”
спецыяльныя гноераскідальнікі. Гэтыя работы маюць бюджэтнае фінансаванне. З
надыходам вясны акцыянернае таварыства актыўна ўдзельнічае ў раённай пасяўной
кампаніі. Летам калгасам аказваецца дапамога па доглядзе за пасевамі, у
прыватнасці, буракоў, а таксама ў нарыхтоўцы кармоў. Падчас уборкі на сваіх і
«іншаземных” нівах працуюць 4 зернеўборачныя камбайны, а сёлета плануецца
набыць яшчэ адзін. Аказвае гаспадарка і транспартныя паслугі, калі прыходзіць
час вывозіць прадукцыю з «салодкіх” палёў.

Акрамя ўзгаданага, у абавязках «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэння”
тэх-нічнае абслугоўванне энерганасычаных трактароў, корманарыхтоўчай тэхнікі,
даільнага абсталявання. У перспектыве — стварэнне ўчастка па мантажу
абсталявання жывёлаводчых ферм.

Што ж да сваёй гаспадаркі, то ў планах на 2010 год
узвядзенне ў Осава двух хлявоў арачнай канструкцыі з тэнтавым пакрыццём: адзін
пад кароўнік з боксавым утрыманнем, другі — для ўтрымання маладняку БРЖ. Да
кароўніка будзе прыбудаваны даільна-малочны блок. Ёсць задумкі і па ферме ў Ставішчах:
падрамантаваць страху, добраўпарадкаваць бытавыя памяшканні, замяніць даільнае
абсталяванне.

Як расказаў дырэктар ААТ Міхаіл Дзяцел, пачатак
новага года быў для гаспадаркі плённым: за студзень дасягнулі росту вытворчасці
малака 126%, таварнасць склала 90%. Сплюсавалі і па прывагах буйной рагатай
жывёлы. Дапамагаюць быць у ліку перадавых галоўны заа-тэхнік Любоў Пяшко,
загадчыкі ферм Леанід Дзятлаў і Тамара Халоша, аператар машыннага даення
Наталля Дзятлава, даглядчыца цялят Галіна Мураўёва. У спіс лепшых працаўнікоў
таксама ўваходзяць механізатары Андрэй Пісарэвіч, Дзмітрый Міхадзюк, Анатолій
Крот, Валерый Сухоцкі, вадзіцелі Мікалай Кірыленка і Вяча-слаў Шаржановіч,
намеснік дырэктара па эканоміцы Павел Ахрэмчык і многія іншыя.

Галоўная праблема прадпрыемства — несвоечасовыя
разлікі гаспадарак за аказаныя ім паслугі. Прыходзіцца быць добраахвотным
крэдыторам, хоць гэта і не зусім добра ўплывае на самаразвіццё. Але без
кампрамісаў, як і ў любой іншай справе, нельга…

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем