Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Рыхтавацца да абласных “Дажынак”, якія сёлета пройдуць у Кіраўску, дапамагаюць і нашы будаўнікі: там зараз працуе дзве брыгады Асіповіцкага  УКДУВП “Рамбуд”. Землякі задзейнічаны на трох шматкватэрных дамах: выконваюць капітальны рамонт, мяняюць дах, уцяпляюць сцены.

Яшчэ адзін школьны аўтобус будзе набыты аддзелам адукацыі райвыканкама ўжо ў гэтым месяцы. З пачатку навучальнага года новую тэхніку задзейнічаюць для падвозу дзяцей з аддаленых населеных пунктаў да ўстаноў адукацыі.

У раённым гісторыка-краязнаўчым музеі функцыянуе экспазіцыя “1941-1945 гады”, якая была адкрыта да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Зараз завяршаюцца работы па падрыхтоўцы археалагічнай залы. Многія экспанаты былі знойдзены пры раскопках свіслацкага замчышча і перададзены ў музей Iнстытутам гісторыі Акадэміі навук Беларусі.

8 тысяч трохлітровых слоікаў “Агуркоў марынаваных беларускіх” сышло гэтым сезонам з канвеера ААТ “Асіповіцкі кансервавы завод”. З-за высокага кошту на сыравіну сёлета аб’ёмы пакуль ніжэйшыя, чым летась. Зараз прадпрыемства зноў перайшло на выпуск нектараў.

Землякам, якія маюць асабістую падсобную гаспадарку і жадаюць рэалізаваць сельскагаспадарчую жывёлу і птушку на гарадскім рынку, неабходна звяртацца за даведкай аб наяўнасці такой гаспадаркі ў ветэрынарна-санітарную ўстанову “Асіповіцкая райветстанцыя” (тэл.: 22-1-45, 22-5-75, 72-1-54).

Сямейны фальклорны ансамбль “Свята” Пратасевіцкага СДК заваяваў Дыплом I ступені на абласным конкурсе сямейнай творчасці ў намінацыі “Музычная скарбонка”, які праходзіў у рамках рэспубліканскага свята “Купалле” ў Александрыі.

У лабараторыі мясцовага рынку за студзень-чэрвень зроблена 3.725 экспертыз расліннай, 622 — мясной, 161 — малочнай, каля 3 тысяч — іншай сельскагаспадарчай прадукцыі. Радыелагічных даследаванняў было праведзена 7.200.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем