Хлебазавод: мінулае, сучасць, будучыня 26.02.10, № 15-16


Для калектыву РДУВП “Асіповіцкі хлебазавод”
пры-знанне іх прадпрыемства лепшым суб’ектам гаспадарання ў галіне
прамысловасці па выніках работы за 2009 год стала, зразумела, падзеяй прыемнай,
аднак наўрад ці нечаканай. Аб тым, што менавіта іх завод цалкам і стабільна
выконваў паказчыкі прагнозу развіцця вытворчасці яны, безумоўна ведалі, а
зрабіць належны прагноз з такіх ведаў — задача зусім нескладаная.

Але сімвалічна, што афіцыйнае прызнанне заслуг завода
было агучана напярэдадні нядаўняга 60-годдзя яго дырэктара і стала для яго,
бадай, самым прыемным падарункам да дня нараджэння.

…-1996

Уладзімір Сямёнавіч Жураў узначаліў калектыў у 1996
годзе, калі Асіповіцкі хлебазавод аб’ектыўна быў на Магілёўшчыне найгоршым. Аб
тым, наколькі ўсё было дрэнна, красамоўна сведчыў той факт, што папярэдні
дырэктар быў вызвалены ад займаемай пасады прама на чарговай калегіі
хлебапёкаў: “выгнаны з трэскам”, калі казаць прама…

Уладзімір Жураў на той час ніякай справы да выпуску
хлеба не меў і, шчыра кажучы, з заводам-банкрутам звязвацца не збіраўся, але
тагачасны старшыня гарвыканкама Ганна Тур угаварыла яго ўзначаліць гэтае
прадпрыемства. Ганна Валянцінаўна ведала, што Жураў ужо зарэкамендаваў сябе як
энергічны, прадбачлівы, здольны прымаць нестандартныя рашэнні менеджэр, а для
выпраўлення сітуацыі кіраўніку занядбанага завода патрэбны былі менавіта гэтыя
якасці.

1996-2000

Як прызнаецца дырэктар, самымі цяжкімі для яго і
ўсяго калектыву былі першыя тры гады работы. Менавіта столькі часу
спатрэбілася, каб вы-правіць самыя вострыя з існаваўшых тады праблем:
нестабільная якасць выпускаемай прадукцыі, хранічныя нерыт-мічнасць паставак
хлеба ў гандлёвую сетку, захаванне спажывецкіх кандыцый прадукцыі пры яе
перавозцы.

Час быў баявы, і, узгадваючы яго, Уладзімір Жураў
абавязкова называе імёны “старой гвардыі” — людзей, правераных у справе, тых, з
якімі дзяліў усе цяжкасці і радасці: начальнік вытворча-тэхнала-гічнай
лабараторыі Антаніна Горная, слесар-рамонтнік Іван Кірдун, качагар кацельні
Валерый Воўк, вадзіцель Леанід Качан, пекар Любоў Палевікова, цестамес Наталля
Шэнфельд, кандытар Галіна Казлоўская.

2000-2009

Зрухі да лепшага ў рабоце завода ў поўнай меры
адчуліся ў 2000 годзе, але было зразумелым, што супакойвацца нельга: час
патрабаваў брацца за новую і, бадай, яшчэ больш складаную задачу — пашырэнне
рынку збыту і павелічэнне асартыменту выпускаемай прадукцыі. Аб тым, наколькі
паспяхова ўдалося з ёй справіцца, якраз і сведчыць аналіз работы вытворчых
структур РУВП “Магілёўхлебпрам”. Так, аб’ём таварнай прадукцыі ў дзеючых цэнах
у 2009 годзе склаў адносна 2000 года 1004,5% (у другога па выніковасці —
Крычаўскага хлебазавода гэты паказчык склаў 712%, а ў сярэднім па
“Магілёўхлебпраму” — 550,8%).

Цікава, што ўзгаданы рост адбываўся ў перыяд, калі ў
Беларусі ішло няспыннае па-дзенне спажывання хлеба, а гэта якраз і азначае
правільнасць арыентацыі Асіповіцкага хлебазавода на ўкараненне інавацыйных
распрацовак. Экструзіённая мука, сухая заварка “Каласок”, замяняльнік цэльнага
малака — менавіта ўзгаданыя вырабы дазваляюць сёння прадпрыемству атрымліваць
дастойныя прыбыткі і спакойна будаваць планы на будучыню.

2010-…

Гэты год насамрэч з’яўляецца стартам чарговага этапу
ў існаванні хлебазавода. Прадпрыемства мае намер у два з палавінай разы
павялічыць выраб кандытарскай прадукцыі, выпусціць шэраг новых вырабаў з
экструзіённай мукі, пашырыць асартымент замяняльнікаў цэльнага малака. Попыт на
навінкі трымаецца высокі, і трэба ка- рыстацца кан’юнктурай.

Што тычыцца непасрэдна хлеба, то “ўнутраны” —
асіповіцкі — рынак ужо насычаны, і логіка развіцця вымушае завод пераходзіць да
актыўнага прасоўвання сваёй прадукцыі за межы раёна. Асноўныя накірункі
“хлебнай экспансіі”— Бабруйск, куды ўжо запланавана пастаўляць 12 тон
хлебабулачных вырабаў у месяц, і Мінск, дзе ўдалося заключыць гадавую дамову на
пастаўку прыблізна 200 тон.

Пры агульным аб’ёме гадавога выпуску прадукцыі ў 3.000
тон узгаданыя памеры “экспарту” могуць паказацца мізэрнымі, аднак не трэба
спяшацца з высновамі. Па-першае, памеры паставак за межы раёна дазволяць заводу
выканаць паказчык прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2010 год, а,
па-другое, іх памер — гэта той эканамічна абгрунтаваны мінімум, што дае
магчымасць з прымальнымі расходамі “зачапіцца” за новыя тэрыторыі і
падрыхтаваць умовы для сапраўды шырокага выхаду на перспектыўныя рынкі.

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

Последние новости

Образование

Летний оздоровительный период стартует уже через две недели. Где и как проведут это время наши дети?

19 мая 2025
Читать новость
Профилактика

ОГАИ ОВД Осиповичского райисполкома сообщает: с 18 по 24 мая Госавтоинспекцией будет проводиться республиканская профилактическая акция «Мотодвижение – без нарушений!»

19 мая 2025
Читать новость
Общество

Погода на неделю: потепление и грозы

19 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с наследным принцем Омана: мы стали не просто партнерами, а уже друзьями

19 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о сотрудничестве с Красноярским краем России: показатели неплохие, но потенциал гораздо больше

19 мая 2025
Читать новость
Общество

Самое – самое про востребованный торговый объект Глусского райпо на территории Осиповичского района — магазин “РгоЗапас”

19 мая 2025
Читать новость