Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

 РАУС

У перыяд з 7 па 13 ліпеня зарэгістравана 3 крадзяжы, па аднаму чалавеку затрымана за захаванне спірту і марыхуаны. Знойдзены два трупы без прыкмет гвалтоўнай смерці. Раскрыты раней здзейсненыя злачынствы. Выяўлена месцазнаходжанне грамадзяніна, які ўхіляўся ад выплаты аліментаў.

12 ліпеня ў 16 гадзін на 102 км аўтадарогі Мінск-Гомель паблізу в. Камарын быў затрыманы жыхар Уздзенскага раёна, які на аўтамабілі “Вольва” ТАА “Трансспецаўтатранс” перавозіў піламатэрыялы без суправаджальных дакументаў на агульную суму 24.620.000 рублёў.

РАСК

Узбуджана 12 крымінальных спраў, у тым ліку 7 — за крадзеж маёмасці: бензагенератара (кошт амаль 5 млн. руб.) ПУП “Адисема”, асабістых рэчаў з аўтамабіляў грамадзян, піламатэрылаў ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” (9,9 млн.).

Узбуджана таксама крымінальная справа ў адносінах да жывёлавода АСВК “Калгас “Ясень”, які быў пазбаўлены права на кіраванне любымі транспартнымі сродкамі, але ў сярэдзіне чэрвеня ў стане алкагольнага ап’янення ехаў на матацыкле.

ДАI

Спынена 148 парушэнняў правіл дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 25 парушальнікаў хуткаснага рэжыму і п’яны вадзіцель. Адбылося 7 ДТЗ, у тым ліку адно — з пацярпелымі.

10 ліпеня каля трох гадзін дня 27-гадовы непрацуючы жыхар в. Ляўкі Старадарожскага раёна на трактары “МТ-25” на аўтадарозе Дрычын-Заняцечча не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет, перакуліўся і загінуў. У выніку ДТЗ пасажырка — непрацуючая жыхарка Крамка — атрымала цялесныя пашкоджанні і была шпіталізавана.

АУСТ

Складзена 66 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджана 56 цягнікоў, у якіх выяўлена і высаджана 5 правапарушальнікаў. Затрыманы злачынца, які знаходзіўся ў вышуку. Знішчана 6,5 кг канопляў.

РАНС

9 ліпеня ў выніку пажару ў жылым доме па вуліцы Дзяржынскага ў Асіповічах загінуў 39-гадовы грамадзянін.

IАЖіРС

Складзены пратакол на аматара незаконна парыбачыць на беразе Свіслачы.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 29 июля для всех знаков зодиака

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предлагает Тюменской области развивать сотрудничество в нефтяной сфере

28 июля 2025
Читать новость
Образование

Какие инновационные проекты в 2025/2026 учебном году планируют реализовывать в школах Осиповичского района

28 июля 2025
Читать новость
Общество

Спор молодых родителей привел к трагедии. Следователи Осиповичского районного отдела Следственного комитета раскрыли подробности расследования уголовного дела в отношении родителей погибшего грудного ребенка.

28 июля 2025
Читать новость
Общество

С 28 июля по 11 августа в Могилевской области проводится информационно-образовательная акция, приуроченная к единому дню здоровья «Всемирный День борьбы с гепатитом, под лозунгом “Борьба с гепатитом: разрушим преграды”.

28 июля 2025
Читать новость
Происшествия

Несчастный случай произошёл на Осиповичском водохранилище

28 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем