Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Пазапланавая акцыя “Бяспечнае лета” праходзіць на тэрыторыі Асіповіччыны з 7 ліпеня і да канца летніх канікул. Яе мэта — папярэдзіць дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам непаўналетніх.

Статус шматдзетных мае 458 нашых сямей, дзе пражывае 4.900 чалавек, з якіх  811 дзяцей  атрымаюць матэрыяльную дапамогу, каб падрыхтавацца да школы.

289 чалавек праходзяць аздараўленне ў дзіцячым санаторыі “Свіслач”, на базе якога летам працуе і аздараўленчы лагер. Зараз у ім адпачывае 49 падлеткаў. У суправаджэнні аднаго з бацькоў папраўляе здароўе і 31 дзіця-інвалід.

Райпалівазбыт за студзень-чэрвень рэалізаваў насельніцтву 442 тоны торфабрыкету і 573 кубаметры парэзаных на цуркі ці паколатых дроў. З  285 домаўладальнікаў, якія набылі паліва, 90 льготнікаў.

Як паведамілі ў сектары гандлю і паслуг райвыканкама, за I паўгоддзе адкрыта 8 гандлёвых аб’ектаў агульнай плошчай 539 квадратных метраў. Сярод іх — “Дабраном” па вуліцы Чарняхоўскага, “Мегастэп”, “Западхимторг”.

Праполкай і паліваннем замацаванай за ДУКВП “Райсэрвіс” кветкавай зоны горада на ўчастку 400 “квадратаў“ займаецца зараз 11 чалавек. Штатным рабочым дапамагаюць 8 школьнікаў.

Асіповіцкі цэх ультракароткахвалевых радыёстанцый (тэлестанцыя) транслюе 8 праграм радыё і 2 лічбавыя пакеты тэлепраграм: бясплатны і камерцыйны. У снежні плануецца ўвядзенне ў дзеянне яшчэ аднаго — ён павінен ахапіць астатнія праграмы пакета “ZALA”.

У Ясенскім сельсавеце нядаўна ліквідавана 6 безгаспадарчых дамоў: 4 — у Заельніку,  2 — у Асяродку. Зроблены частковы рамонт агароджы на могілках.

Мясцовым аўтапаркам за студзень-чэрвень перавезена амаль 2,5 мільёна пасажыраў, у тым ліку каля 225 тысяч чалавек на прыгарадным транспарце, каля трох — аўтобусамі нерэгулярных рэйсаў. Усяго існуе             38 маршрутаў. З пачаткам летняга сезона ўзнавіўся маршрут Асіповічы-Смык, а таксама магчымасць праезду ў пасёлкі Дружба і Ніччо.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем