Рапс у Асіповіцкім раёне паспеў — убіраем!

Рапс у Асіповіцкім раёне паспеў — убіраем!

Ураджай-2014

 Здаецца, зусім нядаўна завяршылася пасяўная кампанія, а ўжо ліпень паклікаў аграрыяў на ўборку палёў. Збожжавым заўсёды папярэднічае рапс. Да гэтай культуры ў асіповіцкіх гаспадарках асаблівае стаўленне: пры добрым раскладзе яна дае рэальны шанс нядрэнна папоўніць калгасны бюджэт. Тым больш, што ў вырошчванні расліна, калі своечасова падкарміць, не самая капрызная.

uborka-rapsa

Кожны сезон мае асаблівасці, якія ў пэўнай ступені ўплываюць на развіццё пасеваў. Сёлета, напрыклад, рапс выдатна перазімаваў, але не паспрыялі ранняя вегетацыя і сухая вясна — не меў магчымасці як след разгалінавацца. Аднак празмерна наракаць на надвор’е не варта: ураджай масланасення ў раёне чакаецца нядрэнны.

У СВК “Калгас “Чырвоны ўдарнік” пад рапс адведзена 350 гектараў — плошча немалая. Папярэднікамі культуры былі азімыя пшаніца, трыцікале. Зараз на рапсавых палях задзейнічаны 4 камбайны са спецыяльнымі прыстасаваннямі для ўборкі. Падрыхтавана і сушыльная гаспадарка. Створаны і атрад механізатараў, якім даручаны гэты важны ўчастак. У яго разам з другімі ўваходзяць Міхаіл Чарапок, Пётр Жаўняк, Аляксей і Сяргей Пілякі, Дзяніс Курленка, Яўгеній Чаропка. Камбайнеры — старэйшыя. Напрыклад, Пётр Жаўняк у калгасе ўжо два з паловай дзясяткі гадоў, механізатар дасведчаны і адказны. Добры вопыт і аўтарытэт мае і Сяргей Піляк, які ў камандзе разам з сынам. Ды і астатнія не падвядуць. Адметна, што да справы з задавальненнем далучаецца і моладзь — пасля вучобы і месца працы шукаць не трэба! Ды і камандзіраваны сюды з ЖЭЛБ Курленка таксама ніколькі не шкадуе аб такім “палявым” нюансе ў працоўнай біяграфіі.

Канкрэтных прагнозаў на ўраджайнасць рапсу ў калгасе пакуль рабіць не бяруцца. Па-першае, уборку распачалі не з лепшых участкаў. Па-другое, напярэдадні прайшоў паласою град, несвоечасова павыбіваўшы ў некаторых мясцінах масланасенне. Хаця, нягледзячы на цяжкасці, збіраюцца атрымаць больш за 20 цэнтнераў на круг.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

ВНС

Делегаты Всебелорусского народного собрания. Ретроспектива.

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Задайте вопрос специалистам: прямая линия по социальным вопросам в Осиповичах 

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

США официально сняли санкции с Belavia

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Финансы, дела и отношения: на чем сегодня стоит сосредоточиться каждому знаку зодиака

5 ноября 2025
Читать новость
Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем