Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

З 30 чэрвеня па 6 ліпеня зафіксавана 2 крадзяжы, факты самагонаварэння і нанясення цялесных пашкоджанняў.

Раскрыты крадзеж абсталявання з пляцоўкі для адпачынку на шашы Мінск-Гомель.

5 чысла ў ЦРБ з нажавым раненнем жывата дастаўлены 58-гадовы мужчына, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Па папярэдняй інфармацыі, у нанясенні цялеснага пашкоджання падазраваецца пасынак пацярпелага.

6 ліпеня скончыла жыццё самазабойствам 79-гадовая асіпаўчанка. У той жа дзень у рэанімацыйнае аддзяленне райбальніцы патрапіў 50-гадовы вадзіцель, які груба парушыў правілы бяспекі пры ка-рыстанні гаручымі рэчывамі. Пераліваючы бензін у каністру, ён абліў вопратку палівам і закурыў. У выніку — тэрмічны апёк ног, рук і жывата.

РАСК

Узбуджана 7 крымінальных спраў. З іх 5 — у адносінах да асоб, якія карысталіся службовым становішчам для атрымання незаконных даходаў.

З-за крымінальнай ініцыятывы работнікаў найбольшы ўрон панесла ПГУП «Цёплае месца» — 76,5 млн. руб, УКП ЖКГ — 34 млн., ААТ «Асіповіцкі КБА» — 17 млн., райста — 1,7 млн.

ДАI

Спынена 97 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 18 аматараў небяспечна-хуткай язды і 4 п’яныя вадзіцелі. Адбылося 8 ДТЗ.

5 чысла на дарозе Беразіно-Бабруйск матацыкліст не справіўся з кіраваннем і ўпаў.

АУСТ

Складзена 56 адміністрацыйных пратаколаў. Узбуджана крымінальная справа па факце падробкі дакументаў з мэтай працаўладкавання. Выяўлена плантацыя дзікарослых канопляў, на якой знішчана  27 кг забароненай расліны.

Затрымана асоба, якая знаходзілася ў міжнародным вышуку.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем