Святочны дзень у Асіповічах

Святочны дзень у Асіповічах

3 июля (8)

У сваіх зваротах да нашых людзей старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч, ветэран Вялікай Айчыннай Дзмітрый Сікілінда, прадстаўнікі рэгіёнаў-пабрацімаў з Малдовы і Расіі не маглі не закрануць галоўнага ўроку, які дала вайна: права на мірнае неба над галавой — галоўнае з правоў кожнага чалавека, кожнага народа.

3 июля (2) 3 июля (1)

Наша краіна ўмее гэтым правам карыстацца і мае сілы, каб яго адстойваць, таму 70-годдзе з дня вызвалення ад нацысцкай акупацыі беларусы сустракаюць з пачуццём уласнай годнасці і абгрунтаванай упэўненасцю ва ўласнай будучыні.

Гарант гэтай упэўненасці — Узброеныя Сілы краіны, прадстаўнікам якіх і было даверана адкрыць тэатралізаваны парад-шэсце ў родным горадзе.

3 июля 14

Баявыя машыны часцей Асіповіцкага гарнізона — цяжкія гаўбіцы “Мста”, ракетныя комплексы “Точка”, рэактыўныя ўстаноўкі залпавага агню “Смерч” — сёння самая магутная зброя нашай арміі. I ўсё ж у баі рашаючае слова не за тэхнікай, а за сілай чалавечага духу. Чырвонаармейцам, якія ў далёкім 1944 годзе не прапусцілі ворага з “бабруйскага катла”, была прысвечана міні-рэканструкцыя бою пад Вялікай Гарожай, у якім прынялі ўдзел групы ваенна-гістарычнай рэканструкцыі “Штык”, вучні СШ № 3, Цэльскай і Лапіцкай школ, ваеннаслужачыя 465 ракетнай брыгады. Рэжысёрамі дынамічнай інсталяцыі сталі вядомыя ў раёне энтузіясты ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі — афіцэры запасу Андрэй Торбін і Юрый Сцяпанаў.

3 июля (3)

А ў памяць аб вызваленні горада адбыўся вынас сімвалічнага “Сцягу Перамогі”. У складзе ўрачыстай каробкі — ветэран Вялікай Айчыннай вайны Браніслаў Навіцкі, Ганаровы грамадзянін Асіповіцкага раёна Уладзімір Раўбель, ветэран працы Яўген Гасціла, ветэраны Узброеных Сіл Міхаіл Слесарэнка і Юрый Корбан, галоўны рэдактар “раёнкі”, лаўрэат спецыяльнай прэміі аблвыканкама “Чалавек года” Віталь Кулакоў, Заслужаны работнік культуры Анатоль Тамашэўскі, адзін з лідараў адукацыі Магілёўшчыны, дырэктар СШ № 3 Анатоль Шчамялёў, пераможца міжнароднай  алімпіяды па рускай мове гімназістка Аляўціна Балвановіч.

3 июля (12)

Фотаздымкі землякоў, якія змагаліся з ворагам, пранесла калона моладзі — удзельнікаў акцыі “Iх подзвіг мы ў сэрцы захоўваем”. Побач з ёй сцягі беларускай дзяржавы, Магілёўшчыны і раёна правезла калона байкераў.

3 июля (4)

Свой уклад у стварэнне святочнай атмасферы зрабілі спартсмены, самадзейныя артысты з калектываў “Дзівакі”, “Вечарынка”, “Сузор’е” і “Люлечка”, духавы аркестр Асіповіцкага гарнізона, бібліятэкі, удзельнікі акцый “Дзеці за мір” і “Дзеці малююць мір”.

3 июля (9) 3 июля (5)

Па заканчэнні парада яго ўдзельнікі і гледачы рушылі да Алеі Герояў, дзе па добрай традыцыі ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу.

3 июля (11)

Ну а потым у гарадскім парку пачалася насычаная і разнастайная забаўляльная праграма. Яе галоўнымі хітамі стала выступленне байцоў 5 Пухавіцкай брыгады спецыяльнага прызначэння, выстава баявых машын, якія ўдзельнічалі ў парадзе, машын выратавальнай службы.

3 июля

А скончыўся гэты святочны дзень удзелам землякоў ва ўжо традыцыйнай агульнарэспубліканскай акцыі “Спяём гімн разам!” і ўражлівым феерверкам.

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Фота аўтара і Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем