На прыступку вышэй 26.02.10, № 15-16


Многія супрацоўнікі аддзялення ААТ «Беларусбанк”
любяць адпачываць актыўна, бо з-за «сядзячай” прафесіі прыходзіцца мала
рухацца. Падтрымліваюць форму яны з дапамогай плавання, спартыўных танцаў і
заняткаў у трэнажорных залах басейна «Дэльфін” і клуба «Мускул
”.

На абласныя спаборніцтвы філіялаў «Беларусбанка” па
міні-футболу, настольнаму тэнісу, шашках, шахматах, турызму, плаванню і
більярду асіповіцкія спартсмены ез-дзяць даўно, а вось у раённай круглагадовай
спартакіядзе яны пачалі ўдзельнічаць толькі з 2007 года: у той час штат
арганізацыі якраз істотна папоўніўся маладымі і энергічнымі супрацоўнікамі,
неабыякавымі да здаровага спосабу жыцця.

З-за «дэфіцыту” мужчын «Беларусбанк” не можа
выставіць на спаборніцтвы каманды па футболу і валейболу, тым не менш у
астатніх відах спорту арганізацыя мае добрыя паказчыкі. Высокія рэзультаты
дэманструюць многія аматары-спартсмены: Андрэй Смірноў у плаванні, Алена Шафран
у штурханні ядра, Марына Болтач, Валянціна Чыжык, Віктар Сашчэка, Міхаіл Белы,
Руслан Піцурэнка — у лыжных гонках.

У 2008 годзе супрацоўнікі «Беларусбанка” заваявалі
«бронзу” сярод прадпрыемстваў III групы ў круглагадовай спартакія-дзе
Асіповіцкага раёна. Летась яны былі ўжо другімі. У сёлетніх планах — ужо
вышэйшая прыступка?

Вольга ЖАРНАСЕК.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем