На шляху да новых рубяжоў 26.02.10, № 15-16
СВК “Калгас “Бярэзіна” ў спісе лідэраў раённага
спаборніцтва працаўнікоў АПК за 2009 год па намінацыях “найбольш поўнае
забеспячэнне жывёлагадоўлі кармамі”, “вытворчасць малака на 100 гектараў
сельгасугоддзяў”, “найвышэйшы надой малака на 1 карову”.
— Вытворчасць малака пачынаецца з нарыхтоўкі кармоў,
— упэўнены старшыня калгаса Іван Кандратовіч. — У мінулым годзе назапасілі 640
тон сена, 2.895 тон сенажу — амаль у 2 разы больш, чым у 2008 го-дзе, 4.800 тон
сіласу. Усяго атрымалася 27,6 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву. Тады
як папярэдні паказчык — 22. Падчас корманарыхтоўкі ствараецца “баявы атрад”
механізатараў, назначаецца адказны. Актыўная закладка ідзе па некалькі дзён.
Калі ўсё выконваецца ва ўстаноўленыя тэрміны, члены брыгады атрымліваюць
прэмію. Спачатку прыступаем да сенажу — з мэтай яго нарыхтоўкі на 115 гектарах
была пасеяна канюшына. Робім усё з выкананнем тэхналагічных патрабаванняў,
унясеннем кансервантаў, дабавак. Пасля прыходзіць чарга сена — тут вельмі важна
“злавіць” час добрага надвор’я, бо калі “працэс” зацягнецца, сапсуецца якасць.
Восенню займаемся закладкай сіласу — у мінулым сезоне выкарыстана кукуруза з
200 гектараў.
— Гаспадарчы падыход дае магчымасць калгасу нядрэнна
рухацца ў “малочным” кірунку?
— За 2009 год ад каровы атрымалі 5.923 кілаграмы.
Канечне, калі параў-наць, напрыклад, з 2004 годам, калі мы даілі 2.400-2.600,
то гэта значны рывок наперад. Зараз маем 336 рагуль. Доім 17,8 кілаграма ў
суткі. Спадзяюся, што заваяваных рубяжоў не страцім. Праўда, не магу
гарантаваць надта вялікую прыбаўку — ва ўсяго, як кажуць, ёсць свая мяжа. Што
тычыцца якасці малака, за мінулы год вышэйшым гатункам здалі 40,4%. Сярэдняя
тлустасць нашага малака — 3,75%. Пэўныя стаўкі робім на ферму “Копча”: тут
спадзяёмся атрымліваць “экстру”. Ужо ўстанавілі новыя малака-праводы, якаснае
халадзільнае абсталяванне. Працуюць новыя транспарцёры для ачысткі хлява ад
гною.
— Значыць, рэзервы ў гаспадаркі яшчэ ёсць?
— І самы галоўны з іх — людзі. Задаволены працай
механізатараў Уладзіміра Епіфанава, Валерыя Секушэнкі, Міхаіла Ярмоленкі,
Андрэя Слепакова, вадзіцеля Аляксандра Бодрусева, загадчыка майстэрняў Сяргея
Вішнякова. Маюць плён на “малочнай ніве” аператары машыннага даення Наталля
Кандратовіч, Юлія Чэркас, Ірына Азаронак, жывёлавод Аляксандр Кандратовіч.
Важнае звяно ў арганізацыі працы — загадчыкі ферм Галіна Лебедзева, Святлана
Разуменка, Людміла Галацэвіч. Па сваім матэрыяльна-тэхнічным патэнцыяле,
узроўні падрыхтоўкі кадраў і аргані-зацыі ўсяго працэсу сельгасвытворчасці
“Бярэзіна” валодае рэальнай магчымасцю падымаць планку дасягненняў на яшчэ
больш высокі ўзровень. Лічу, што зараз у нас даволі моцная гаспадарка. Пачынаў
некалі з дысцыпліны, гэта дало свае вынікі. Строга ў нас з ужываннем спіртных
напояў. Літасці няма нікому — адразу пазбаўляем заахвочвальных выплат. Грошы
ідуць на прэміі лепшым працаўнікам. Хіба не справядлі-ва?
— Якія прывабныя бакі мае “Бярэзіна” для работнікаў?
— Першае — забеспячэнне жыллём. Яго атрымалі ўсе, хто
ў гэтым меў патрэбу, многія палепшылі свае ўмовы пражывання. Нядрэнная ў нас і
зарплата: за мінулы год склала 694 тысячы, што вышэй за агульнараённы паказчык.
Падчас актыўных сельгасработ — а гэта практычна паўгода — працаўнікі
атрымліваюць бясплатнае двух-, а то і трохразовае, як на корманарыхтоўцы,
харчаванне. Арганізуем падвозку і адвозку людзей, што таксама добрая дапамога.
А якія ў нас прыгожыя краявіды! Ды і Бабруйск — зусім побач. Карацей, працуй і
радуйся жыццю. Толькі ленавацца не трэба, тады ўсё атрымаецца.
Гутарыла Валянціна КОРБАЛЬ.