Малавядомы свет більярда 23.02.10, № 14


Кожны від спорту нібыта асобная краіна. Яна можа
знаходзіцца непадалёк, як Україна, а ведаць пра гэту суседку мы будзем не надта
многа. Калі вы любіце падарожнічаць, тады прапануем вам выправіцца ў Краіну
зялёнага сукна. У ролі гіда выступае адзін з лепшых асіповіцкіх
більярдыстаў-аматараў Міхаіл Сакалоўскі:

— Гэтай гульнёй здаўна захапляліся вайскоўцы. Яна
развівала вокамер і меткасць. Натуральна, у Асіповічах більярд таксама быў у
пашане. У 1980-я гады гэтым відам спорту можна было займацца ў Доме афіцэраў.
Мы ў старэйшых класах не аднойчы прагульвалі там урокі. Напачатку я проста
бавіў час, назіраючы за гульнёй, а потым захацелася паспрабаваць самому. У ролі
першых настаўнікаў выступілі пастаянныя наведвальнікі більярднай Іван Князеў і
Юрый Сталыпін.

Падабалася, што ў біль-ярдным спорце няма цяжкіх
фізічных нагрузак. Трэніроўкі праходзяць у камфортных умовах. Можна сказаць, што
гэта занятак для “беларучак”. Ён развівае лагічнае мысленне, вытрымку,
знаходлівасць і назіральнасць. Разам з тым, умацоўвае ўсю нервова-мышачную
сістэму.

Мае заняткі прыпыніла армія. Потым на трэніроўкі не
хапала часу з-за пастаяннай працы. Праз 20 гадоў зноўку ўзяўся за кій. Паставіў
дома добры більярдны стол. У 2005 годзе ўдзельнічаў у чэмпіянаце рэспублікі,
стаў дванаццатым. Летась перамог у спаборніцтвах па більярду ў рамках абласнога
свята “Беларуская лыжня”.

— Якія віды більярда зараз найбольш папулярныя ў
Беларусі і свеце?

— У нас яшчэ з савецкіх часоў дамінуюць разнавіднасці
рускага більярда — піраміда, дынамічная піраміда і “амерыканка”. Яны
культывуюцца не толькі ў Беларусі, але і па ўсёй тэрыторыі былога Савецкага
Саюза. Прызавыя месцы на чэмпіянатах свету і Еўропы часта пераразмяркоў-ваюцца
паміж спартсменамі з Расіі, Беларусі, Украіны і Казахстана.

А ва ўсім свеце зараз найбольш распаўсюджаны снукер.
Чаму? Бо ён больш дынамічны, відовішчны і таму больш прывабны для звычайных
людзей. Спаборніцтвы па снукеру — сапраўднае шоу, якое збірае вялікія залы. У
той жа час першынствамі па рускаму більярду па-ранейшаму цікавіцца толькі
вузкая аўдыторыя.

Вось добры прыклад на гэты конт. Нядаўна трансліравалі
спаборніцтва па “пірамі-дзе” між беларускамі і расіянкамі. За 10 хвілін —
ніводнага забітага шара! Увага выпадковага гледача на такой “статычнай”
карцінцы надоўга б не затрымалася. Насамрэч партыя разыгрывалася тактычна:
дзяўчаты пазбягалі атак, каб не падстаўляць шары саперніцам.

У беларусаў няма магчымасці гуляць у снукер — на ўсю
краіну маецца толькі адзін прафесійны стол для гульні ў гэты від більярда…

— Ці патрэбна навічкам нейкая папярэдняя падрыхтоўка?

— Не, толькі жаданне і грошы, бо гэта не самы танны
занятак. У Мінску гадзіна каштуе да 25 тысяч, у нас — да 10. Але ёсць і больш
дарагія віды спорту — боўлінг ці дайвінг. На першым занятку пачаткоўцы вучацца
правільна ставіць руку і трымаць кій, на другім забіваць шар у лузу. Далей
распачынаецца праца над тэхнікай і знаёмства з рознымі відамі більярда. Самы
просты сярод іх — “амерыканка”. Правілы яе элементарныя: гуляюць 16 шарамі,
адзін з якіх біток*. Перамагае той, хто першым загоніць у лузу 8 шароў.
Калісьці сам таксама пачынаў з яе, а потым засвоіў яшчэ карамболь і піраміду.

— На якой стадыі развіцця знаходзіцца сёння більярдны
спорт у Асіповічах?

— На прафесіянальным узроўні ў нас ніхто не гуляе.
Лепшы спартсмен сярод аматараў — Сяргей Міхайлаў. Ён неаднаразова перамагаў на
розных рэспубліканскіх турнірах. Більярд аднолькава даступны ўсім, але жанчыны з
добрай падрыхтоўкай у Асіповічах няма. Увогуле, каб дасягнуць большых
рэзультатаў, трэба папулярызаваць гэты від спорту сярод насельніцтва. Варта
адзначыць, што асіпаўчане ўжо могуць выбраць, куды пайсці пагуляць: у бар,
фізкультурны комплекс ці клуб. Цяпер можна было б правесці I гарадскі турнір.

На пытаннне, ці ёсць у Асі-повічах перспектывы для
развіцця більярда, начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму
райвыканкама Віктар Шыльцаў адказаў: “Інтарэс да більярда сярод насельніцтва
ўзрастае. Сёння ў горадзе ўзнікла шмат месцаў, дзе можна бавіць час за гэтай
гульнёй: фізкультурна-спартыўныя комплексы “АЗАА”, “Алімпія”, ДУКВП
“Водаканал”, клуб “Мускул”, а таксама грамадская лазня, гасці-ніца ды інш. У
сакавіку адкрыецца більярдны клуб пры РЦК. Мы ж, у сваю чаргу, плануем сёлета
правесці турнір, у якім змогуць паўдзельнічаць кіраўнікі раённых арганізацый”.

* — шар, па якім наносяць удары кіем.

Вольга ЛЮБАНСКАЯ.

 

Последние новости

Общество

Прямая телефонная линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

22 августа 2025
Читать новость
Общество

НЕТ домашнему насилию

22 августа 2025
Читать новость
Общество

26 августа состоится очередная сессия Осиповичского районного Совета депутатов

22 августа 2025
Читать новость
Образование

Завяршаецца прыём дакументаў у Асіповіцкі дзяржаўны каледж

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

22 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем