Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Больш за 40 заяў аб выплаце страхавой кампенсацыі за пашкоджанне і знішчэнне маёмасці ў выніку стыхійных бедстваў паступіла ў раённае прадстаўніцтва Белдзяржстраху з 17 мая па 24 чэрвеня. Ад граду пацярпелі будынкі, у выніку перанапружання ў электрасетцы з-за ўдару маланкі выйшла са строю бытавая тэхніка. Па заявах выплачана больш за 37 млн. рублёў страхавых кампенсацый.

Нарэшце пачалося запаўненне вадой магістральных цепласетак, размешчаных па вул. Праектнай і Першамайскай, уздоўж вул. 60 гадоў Кастрычніка ад пральні да вул. Сумчанкі. На чарзе – унутрыквартальныя ўчасткі.

Акцыю “Дзяцiнства неацэнна!” праводзіць РКЦ № 13 у г. Асіповічы філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”-МАУ. У рамках дзіцячай ашчаднай праграмы “Расці вялікі!” кожнага кліента, які адкрые ўклад на дзіця, чакае падарунак.

У 11 кіёсках ААТ “Магілёўсаюздрук”, адзін з якіх размешчаны ў п. Ялізава, землякі могуць набыць свежую перыёдыку ці карысныя дробязі. 19 чэрвеня змянілася аблічча кіёска на скрыжаванні Сацыялістычнай і Рабоча-Сялянскай вуліц: у павільёне новага ўзору для зручнасці пакупнікоў пашыраны прадстаўлены асартымент і выкладка тавараў. Дарэчы, нягледзячы на невялікую колькасць гандлёвых кропак, агульны тавараабарот іх у месяц складае каля 1 мільярда рублёў.

У Татаркаўскім сельсавеце ідзе пастаянная работа па добраўпарадкаванні: толькі за май-чэрвень адрамантавана 430 м агароджы, на 58,5 м2 дарог па вуліцах Ленінскай і Вакзальнай праведзены ямачны рамонт, ажыццёўлены пакос 2,3 га пустазелля. Не па-за ўвагай і чысціня: у лесапаласе паблізу вуліцы Камуністычнай ліквідавана несанкцыянаваная звалка смецця, таксама праве-дзена чарговая ўборка тэрыторыі могілак, брацкай магілы і помніка загінуўшым воінам і партызанам.

“Дэльфін” падвёў вынікі года: са жніўня мінулага па чэрвень 2014 года жыхары горада і раёна наведалі басейн больш за 23 тысячы разоў. Максімальная іх колькасць – 2.777 – была зафіксавана ў лютым.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем