Свята народнага мастацтва

Свята народнага мастацтва

У чарговы раз у пачатку лета прыгожая Пастаўшчына сабрала разам удзельнікаў XVII Міжнароднага фестывалю народнай музыкіЗвіняць цымбалы і гармонік”.

Сюды з’ехаліся калектывы з усіх абласцей Беларусі і васьмі краін свету — Літвы, Латвіі, Эстоніі, Расіі, Венесуэлы, Малдовы, Славакіі, упершыню — артысты з Грузіі: хор спевакоў Дзяржаўнага ансамбля песні і танца Аджарыі. Магілёўшчыну прадстаўляў ансамбль гарманістаў “Карытнянскія музыкі” СДК дзяржустановы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Асіповіцкага раёна”.

Адметна, што якраз у тыя дні горад Паставы адзначаў сваё 605-годдзе, таму праграма фестывалю была разнастайная і вельмі насычаная: прэс-канферэнцыя з  удзельнікамі, “Горад майстроў”, тэатралізаваныя канцэрт і шэсце, агляд-конкурс сельскіх панадворкаў, канцэрт класічнай музыкі ў касцёле, выступленне тэатра агню “Магратэя”, святочны феерверк…

Два дні артысты і майстры, аматары і прафесіяналы, якія аб’яднаны імкненнем захаваць традыцыі народнай музыкі, дэманстравалі сваё майстэрства на фестывальных пляцоўках. Урачыстае ж узнагароджванне пераможцаў конкурсу “Хто каго?” адбылося на заключным гала-канцэрце, і ансамбль нашых гарманістаў, якім кіруе Уладзімір Сушчык, атрымаў Дыплом III ступені ў намінацыі “Ансамблі народнай музыкі”, а вакальны дуэт прыпевачніц у складзе Людмілы Трубчанінай і Наталлі Малай — Дыплом у намінацыі “Народныя спевы і прыпеўкі.

Наталля ХАМЯНОКзагадчык сектара райаддзела народнай творчасці і культурнаасветніцкай работы.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем