Казуля-«суперстар» 23.02.10, № 14


Звычайны ўвогуле від капытных — казуля — апошнім
часам стаў свайго роду «зоркай”, да якой прыцягнута ўвага паляўнічай
супольнасці. Прычым, нагоды для такога інтарэсу сапраўды існуюць слушныя.

У перыяд з 13 па 16 лютага Магілёў-кая і Мінская
вобласці сталі зонай правядзення беларуска-расійскага семінара
біёлагаў-паляўніцтвазнаўцаў «Падкормка і сучасная біятэхнія — устойлівасць
папуляцый капытных (казулі, аленя, лася, дзіка, зубра) і гарантыя высокай
якасці паляўнічых трафеяў”. Ініцыятыва правя-дзення яго належала расій-скаму
боку, а галоўнай яе прычынай стала рэзка ўзросшая апошнім часам папулярнасць у
смаленскіх, маскоўскіх і бранскіх паляўнічых выездаў за здабычай у беларускія
лясы. Натуральна, што ў такой сітуацыі «Союз охотопользователей России”
звярнуўся да беларускіх калег з Інстытута прыродакарыстання нацыянальнай
Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь з просьбай падзяліцца інавацыйнымі
распрацоўкамі ў вядзенні паляўнічай гаспадаркі…

Асіповіцкі раён удзельнікі семінара наведалі першым.
У Градзянскім і Жорнаўскім лясніцтвах яны азнаёміліся з метадамі вядзення
сезоннай падкормкі і ўбачылі месцы зімовай канцэнтрацыі капытных.

Моцнае ўражанне ў расійскіх гасцей засталося ад
сустрэчы са статкам зуброў — сёння іх налічваецца 140-144 асобіны — ва ўрочышчы
Белая Лужына, але найвялікшы інтарэс яны праявілі да мясцовага вопыту
падтрымання ў папуляцыі казуль вялікай колькасці прыдатных для трафейнай
здабычы асобін. Для еўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыі, дзе паляванне
арганізавана пераважна на камерцыйнай аснове і мае выразны спартыўны ўхіл,
менавіта ўзгаданая задача сёння мае найбольшую актуальнасць.

Дарэчы, асіповіцкая част-ка семінара скончылася
даволі кур’ёзна. Спартыўна-трафейныя кандыцыі ўбачаных у мясцовых лясах казуль
настолькі ўзрушылі расійскіх паляўнічых, што тыя захацелі ў бліжэйшы час купіць
40-50 асобін гэтага віду і перавезці іх у свае гаспадаркі. Такая прапанова,
мякка кажучы, надта здзівіла прадстаўнікоў беларускага боку: налавіць столькі
адборных жывёл не складана, але ж, вядома, што перавозіць нават на зусім
кароткія адлегласці дзікіх казуль немагчыма. У іх ад стрэсу імгненна адбываецца
разрыў сэрца…

* * *

Павелічэнне колькасці казуль у паляўнічых угоддзях
адбылося адначасова са скарачэннем памераў папуляцый зайцоў — іх галоўных
ежавых канкурэнтаў. Для дзікай прыроды такая сітуацыя ўвогуле не з’яўляецца
чымсьці незвычайным і існаванню зайцоў як біялагічнага віду ніколькі не
пагражае. А вось паляўнічым пэўныя складанасці стварае.

Пры паляванні з сабакамі ўсё часцей замест зайцоў
уздымаюцца са схованак менавіта казулі. Як сведчыць статыстыка, у такой
сітуацыі толькі 5% паляўнічых могуць устрымацца ад стрэлу — падчас дынамічнага
палявання націск на курок адбываецца інстынктыўна.

Вось толькі праблема ў тым, што здабыча зайцоў
вядзецца па звычайнай пуцёўцы, а на адстрэл казулі ўжо патрабуецца ліцэнзія.
Калі ж ліцэнзіі няма — нават памылкова зроблены трапны стрэл расцэньваецца як
браканьерства. Па інфармацыі інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету
менавіта такім чынам у разрад парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства
патрапіў адзін з найбольш вопытных і паважаных асіповіцкіх паляўнічых, які
замест зайцоў падстрэліў дзвюх казуль…

Відавочна, абараніць сумленных аматараў палявання ад
такога кшталту канфліктаў з законам можна толькі адным спосабам: трэба
адаптаваць пад існуючыя рэаліі правілы палявання і адмяніць ліцэнзіраванне
здабычы казуль.

* * *

У размове з карэспандэнтам «АК” старшы навуковы
супрацоўнік інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі Уладзімір Тышкевіч агучыў,
не хаваючы занепакоенасці, яшчэ адзін аспект «казульнай праблемы”. У сярэдзіне
лютага стала відавочна, што амаль палова ўсіх беларускіх казуль можа не дажыць
да надыходу вясны. Устойліва нізкая тэмпература надвор’я і анамальна тоўсты
слой снегу, які зрабіў недаступнай значную долю кармавой базы, вымушаюць казуль
працяглы час пакутаваць ад голаду і холаду. Каб выправіць сітуацыю, у бліжэйшы
час ва ўсіх паляўнічых гаспадарках краіны плануецца распачаць кампанію па
стварэнні спецыялізаваных падкормачных пляцовак.

Што тычыцца Асіповіцкага раёна, то, па меркаванні
навукоўца, ён з’яўляецца адным з прыемных выключэнняў. Мэтанакіраваная
падкормка казулі тут, як і ў іншых мясцінах, не была наладжана, аднак наяўнасць
вялікай колькасці пляцовак з ежай для іншых капытных (і ў першую чаргу —
зуброў) дазволіла тутэйшай папуляцыі гэтага віду зімаваць у адносна прымальных
умовах.

Падрыхтаваў Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 20 апреля для всех знаков Зодиака

20 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 19 апреля

19 апреля 2026
Читать новость
Общество

Около 30 тысяч деревьев высадили в Осиповичском районе

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 18 апреля

18 апреля 2026
Читать новость
Власть

Сверхдержава, но не суперсила. Лукашенко про США и особую роль Трампа

17 апреля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащих 465 рбр проводили в запас

17 апреля 2026
Читать новость