Асіповічы: хроніка здарэнняў (24/06/2014)

Асіповічы: хроніка здарэнняў (24/06/2014)

РАУС

У перыяд з 16 па 22 чэрвеня зафіксавана 3 крадзяжы, па 1 выпадку самагонаварэння і нанясення цялесных пашкоджанняў.

Падчас правядзення аперацыі «Мак» ліквідавана плантацыя канопляў у в. Вяззе: знішчана 2 кг забароненай расліны.

Раскрыта раней здзейсненае злачынства — угон матацыкла. Пры правядзенні земляных работ на ўласнай сядзібе жыхар в. Лапічы знайшоў 31 патрон, якія добраахвотна здаў у міліцыю.

16 чысла раней не судзімая 46-гадовая бабруйчанка ў гандлёвым цэнтры «Сіці Мол» паспрабавала ўкрасці жаночыя штаны коштам 600 тыс. руб.

Ноччу 20 чысла неўстаноўлены злачынца разбіў шыбу ў мэблевай краме «Лагуна» і ўкраў грашовую выручку — 25 млн. руб.

У той жа дзень у ЦРБ быў дастаўлены 29-гадовы мужчына з рэзанай ранай жывата. Небяспечную траўму нанесла знаёмая — 36-гадовая непрацуючая асіпаўчанка, з якой пацярпелы папярэдне добра выпіў.

22 чэрвеня дзякуючы аператыўнай рабоце хуткай медыцынскай дапамогі ўдалося выратаваць жыццё 36-гадовага асіпаўчаніна, які пасля спрэчкі з жонкай спрабаваў скончыць жыццё самагубствам.

РАСК

Узбуджана 12 крымі-нальных спраў. З іх 6 — па фактах нанясення цялесных пашкоджанняў, 5 — па крадзяжам, 1 — за парушэнне ўмоў адбывання пакарання.

Жыхара в. Жорнаўка, які летась быў пазбаўлены права кіравання аўтатэхнікай тэрмінам на 5 гадоў і аштрафаваны на 10 млн. руб., затрымалі ў Мінскім раёне: быў за рулём легкавога аўтамабіля.

ДАI

Спынена 148 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 92 аматары небяспечна-хуткай язды і 4 п’яныя вадзіцелі, з якіх 3 не мелі правоў увогуле альбо былі іх пазбаўлены. Адбылося 1 ДТЗ.

АУСТ

Складзена 73 адміністрацыйныя пратаколы. Узбуджана крымінальная справа па факце бойкі п’яных пасажыраў, якія чакалі цягніка на адным з прыпыначных пунктаў.

Затрымана 2 злачынцы, якія знаходзіліся ў вышуку. Каля в. Замошша знойдзена і знішчана 9 кг дзікарослых канопляў.

Дэпартамент аховы

Спынена дробнае хуліганства, 2 дробныя крадзяжы, 5 выпадкаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства і 6 — правілаў дарожнага руху.

IАЖіРС

Аштрафаваны парушальнік правілаў гандлю рыбай. 

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем