Дзень журбы і смутку

Дзень журбы і смутку

22 чэрвеня — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, і ў пятніцу землякі, як і многа гадоў таму, сабраліся на мітынг-рэквіем каля помніка загінуўшых савецкіх воінаў, партызан і мірных жыхароў непадалёк ад вёскі Цяплухі. Яго адкрыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік, потым слова ўзялі першы намеснік старшыні райвыканкама Васіль Пятроўскі, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, жыхар блакаднага Ленінграда Генадзь Вепраў, член райкама грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Анастасія Смірнова.

miting

Пра што казалі прадстаўнікі мясцовай улады, ветэранаў і моладзі здагадацца не цяжка: ваеннае ліхалецце прынесла гора літаральна ў кожную беларускую хату, у нас практычна няма сям’і, якую б не апаліла вайна сваім бязлітасным жорсткім агнём. Да яе пачатку 73 гады таму ў раёне жыло 62 тысячы чалавек — за гады акупацыі расстраляна, спалена і замучана больш за 11 тысяч, знішчана паўсотні населеных пунктаў. Вялікі вам дзякуй і нізкі зямны паклон, дарагія ветэраны, што адстаялі свабоду і незалежнасць Радзімы, за праяўленыя мужнасць і гераізм. Ваш баявы і працоўны подзвіг заўсёды будзе крытэрыем гонару і чалавечнасці, яркім прыкладам для нашчадкаў. Няхай жа Вялікая Айчынная назаўсёды застанецца ў нас апошняй вайной. Зробім усё магчымае, каб ніколі больш не дапусціць падобнай трагедыі. Гарант мірнага неба над галавой — наша любоў да роднай зямлі, працавітасць, згуртаванасць, патрыятызм. Усё гэта і дапамагае пераадольваць беларусам любыя цяжкасці, рабіць Айчыну больш моцнай, а жыццё ў Сінявокай яшчэ лепшым.

venok

У знак глыбокай павагі моладзь дорыць кветкі паважаным ветэранам, да помніка ўскладаюцца вянкі. Удары метранома адлічваюць сумную мінуту маўчання. Гімн Рэспублікі Беларусь, ружэйны салют, урачысты марш знамённай групы…

Кожная пядзя шматпакутнай  асіповіцкай зямлі прапітана крывёю воінаў і землякоў. Вечная памяць усім загінуўшым у жэрлах ненасытнай вайны…

Последние новости

Общество

Задайте вопрос специалистам: прямая линия по социальным вопросам в Осиповичах 

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

США официально сняли санкции с Belavia

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Финансы, дела и отношения: на чем сегодня стоит сосредоточиться каждому знаку зодиака

5 ноября 2025
Читать новость
Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем