Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

У Лапіцкім сельсавеце стараюцца падтрымліваць парадак на зямлі. Тут актыўна вядзецца абкошванне пустазелля ў месцах агульнага карыстання. Замянілі 100 метраў драўлянай агароджы на новую. Складзена 8 пратаколаў на гаспадароў участкаў, тэрыторыя якіх патрабуе добраўпарадкавання, у тым ліку 3 — на праўленне СВК “Калгас “Чырвоны ўдарнік”. Акрамя гэтага, працягваецца работа па заключэнні дагавораў з грамадзянамі на цэнтралізаваны вываз смецця.

Першы эксперыментальны выпуск навучэнцаў, якія атрымлівалі ў мясцовым каледжы сярэднюю спецыяльную адукацыю, адбудзецца ў канцы чэрвеня. Дыпломы тэхнікаў-будаўнікоў атрымае 21 чалавек, 12 з якіх вучыліся на дзённым, 9 — на вячэрнім аддзяленні. Усяго навучальную ўстанову сёлета заканчваюць 130 юнакоў і дзяўчат.

Для скошвання травы на ўзбочынах вуліц горада камунальнікі штодня задзейнічаюць 6 трымераў або кустарэзаў і 4 газонакасілкі, у тым ліку — 3 трактарныя. Працаўнікі аказваюць такую ж платную паслугу насельніцтву: скасіць адну сотку каштуе 41 тысячу рублёў. З пачатку чэрвеня па яе звярнулася каля 20 грамадзян.

Электроннымі праязнымі дакументамі на цягнікі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнес-класа штодня карыстаюцца некалькі дзясяткаў асіпаўчан. Па словах работнікаў вакзала, з пачатку чэрвеня з’явілася магчымасць электроннай рэгістрацыі і на цягнікі, якія ідуць у Літву. Раней у міжнародных зносінах такая паслуга была даступная на паязды, што курсіруюць у Расію і Латвію.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем