Стары “вініл” для маладых меламанаў Слухайце айчынныя грампласцінкі! 19.02.10, № 13

Сярод маладых землякоў багата меламанаў, чые густы не
задавальняе асартымент мясцовай музычнай інфраструктуры, таму яны звяртаюцца да
паслуг сталічных крам ці Інтэрнэту. Аднак ёсць у Асіповічах “схованка”
рарытэтных і рэдкіх запісаў, пра якую мала хто з моладзі ведае: калекцыя
вінілавых пласцінак у бібліятэках горада. Для тых, каго цікавяць старыя запісы
беларускіх выканаўцаў, — агляд паліц цэнтральнай гарадской бібліятэкі.

Прыхільнікі аўтэнтычнай музыкі знойдуць тут запісы
этнаграфічнага ансамбля вёскі Ананчыцы Салігорскага раёна, выдадзеныя ў 1982
годзе тыражом у тысячу экземпляраў. Ёсць таксама каляндарныя песні беларускага
Палесся ў выкананні фальклорнага ансамбля сяла Казацкія Балсуны 1983 года
выпуску, наклад — 5 тысяч.

У 1990 годзе на паліцы бібліятэкі паступілі дзве
пласцінкі з 10-тысячнага тыражу альбома “28-я зорка” рок-гурта “Мроя”, толькі,
на жаль, адзін з экземпляраў першапачаткова быў сапсаваны. Побач стаіць
“Хіт-парад “Беларускай маладзёжнай” (1989 г.) — праект журналіста Віталя Сямашкі,
здзейснены пры падтрымцы радыёстанцыі “Беларуская маладзёжная”, Беларускага
дома грампласцінак, рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра “Арыенцір” і рэдакцыі
газеты “Знамя юности”. На пласцінку патрапілі гурты, за якія галасавалі
радыё-слухачы: “Бонда”, “Уліс”, “Сузор’е”, “Верасы”, “Рэй”, “Мясцовы час” і
г.д. Беларускі дом грампласцінак зрабіў заказ “Мелодии”, якая пры-слала сваіх
гукарэжысёраў і апаратуру, каб запісаць першыя беларускія поп-рок калектывы.

А вось “Песняры” былі настолькі вядомымі, што
запісваліся адразу ў Маскве. Першыя выдадзеныя альбомы датуюцца 1971 годам.
Пласцінка “Зачарованная моя” (1983
г
.), якая маецца ў наяўнасці, мела тыраж 14.200
асобнікаў. Варта адзначыць, што паміж запісам і выхадам кампазіцый магло
прайсці некалькі гадоў.

Для прыхільнікаў поп-музыкі 80-х і пачатку 90-х гадоў
у асартыменце ёсць запісы Я.Паплаўскай і А.Ціхановіча, калі яны ўваходзілі ў
гурт “Счастливый случай”. Пласцінка 1990 года выдадзена тыражом у 60 тысяч
асобнікаў.

Маецца анталогія савецкага джаза 1988 года “Прощай,
любовь” у выканан-ні джаз-аркестра БССР пад кіраўніцтвам вядомага Эдзі Рознера.
Наклад — 3.400.

З 30-х гадоў ХХ ст. у Беларусь прыязджалі маскоўскія
перасоўныя брыгады і запісвалі лепшых салістаў. І менавіта ў Маскве сёння
змяшчаецца залаты фонд нашай музычнай класікі — на “вініле” і васковых
грам-арыгіналах. Кандыдатаў на запіс выбірала Міністэрства культуры Беларусі,
і, пераважна, гэта былі народныя калектывы. “Рэперткам” за-цвярджаў спіс, і раз
на два гады ў Мінск прыязджаў аўтобус з апаратурай, і на працягу двух тыдняў на
месцы пісаліся фанаграмы. У 50-х гадах у нас былі ўжо 2 свае камбінаты па
вытворчасці пласцінак, але лепшыя групы па-ранейшаму запіс-валіся на маскоўскай
“Мелодии”.

Ганна ФАРЫДОВІЧ.

Последние новости

Общество

Чем грозит находка охотничьего оружия на приусадебном участке? Отвечает участковый инспектор милиции

10 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 июля для всех знаков зодиака

10 июля 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

9 июля 2025
Читать новость
Благоустройство

У год добраўпарадкавання ў Асіповіцкім раёне запланаваны комплексны рамонт і рэканструкцыя 17 дваравых тэрыторый шматкватэрных жылых дамоў

9 июля 2025
Читать новость
Общество

Госавтоинспекция проводит профилактическое мероприятие «Родительский контроль!»

9 июля 2025
Читать новость
Общество

Осиповичская РОС ДОСААФ встретила День Независимости новыми предложениями

9 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем