Беларускае слоўка

Беларускае слоўка

Шаноўныя чытачы! Распачынаем рубрыку “Беларускае слоўка”, у якой будзем знаёміць вас з цікавымі самабытнымі словамі, іх гісторыяй, бытаваннем у роднай мове.

Даўнім, цёплым назваў слова “талака” народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Сваёй формай і гучаннем яно дэманструе адметную рысу нашага вымаўлення — аканне, а глыбінны сэнс яго ўключае добразычлівасць, гасціннасць, шчодрасць, працавітасць нашага народа. Мабыць, таму па-руску растлумачыць гэтае слова можна толькі апісальна — “коллективная помощь при выполнении сложных работ”.

Для беларусаў яно заўжды абазначала своеасаблівае свята, якое складаецца з трох этапаў: запрашэнне сваякоў, аднавяскоўцаў для тэрміновай ці працаёмкай работы (зрубіць хату, скасіць сена і г.д.), супольную працу з рытуальнымі дзеяннямі (абліванне вадой, пляценне вянка і інш.) і абавязкова талочнае застолле з характэрнымі песнямі “Талака, талака талачылася…”, “Талачу, талачу, гарэлкі хачу…”. Усё гэта згуртоўвала людзей, спрыяла творчаму натхненню, фарміравала непаўторную духоўную культуру.

З цягам часу кожная такая супольная праца набыла асобнае найменне: “дажынкі”, “дасеўкі”, “дакопкі” і шмат іншых.

Вельмі прыемна, што традыцыя гэта захавалася ў нас і па сёння. Іншаземцы, з якімі даводзілася сустракацца, са шкадаваннем адзначаюць, што яны разлічваюць толькі на свае сілы. Бескарыслівая добразычлівая дапамога суседзяў, пра якую спяваецца ў песні “Талака” (паслухайце яе пры нагодзе!),  у іх засталася ў мінулым. Таму вельмі хочацца, каб у пагоні за дабрабытам еўрапейскім мы не адракліся ад набытку духоўнага, традыцыі, якой зайздросцяць многія.

Талакой у нашай мове называюць яшчэ групу людзей, часам — зборышча насякомых, а паводле беларускіх міфаў — і апякунку-багіню жніва і ўрадлівасці. Як уласная назва гэта слова выка-рыстоўваецца для наймення хлеба, краязнаўчай арганізацыі ў Гомелі, ансамбля танца, музыкі і песні ў Віцебску, рэстарана беларускай кухні ў Мінску, інтэрнэт-праекта, сельскага сацыяльна-дзелавога цэнтра в. Залессе ў Смаргонскiм раёне (“Залеская талака”). Не выключана, што горад Талачын у Віцебскай вобласці ўзводзіўся талакой, таму так і названы.

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем