Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 2 па 8 чэрвеня зафіксавана 2 крадзяжы і 18 выпадкаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства.

У бытоўцы могілак в. Лапічы скончыў жыццё самазабойствам 47-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар.

Затрыманы збегшы ад суда злачынца.

Участковаму інспектару міліцыі для ліквідацыі пагрозы жыццю і здароўю людзей давялося застрэліць агрэсіўнага сабаку з табельнай зброі на вул. Сумчанкі.

Да 1 ліпеня грамадзяне, якія валодаюць зброяй, не маючы на тое дазволу, пры добраахвотнай здачы выслабаняюцца ад адказнасці і маюць права зарэгістраваць яе ў органах унутраных спраў. Магчымасцю легалізаваць такім чынам няўлічаныя паляўнічыя стрэльбы ўжо скарысталіся 4 землякі.

РАСК

Узбуджана 11 крымінальных спраў. У тым ліку па фактах: захавання 4,3 г экстракцыйнага опію; падлогу дакументаў адказнымі асобамі сельгаскааператыва, па якіх вясной мінулага года зламыснікам з касы гаспадаркі было незаконна выплачана каля 6 млн. руб.; сістэматычнага здзеквання 31-гадовага непрацуючага асіпаўчаніна над сваёй 38-гадовай сужыцельніцай.

ДАI

Спынена 178 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 90 парушальнікаў хуткаснага рэжыму і 2 п’яныя вадзіцелі. Адбылося 7 ДТЗ.

Ноччу 8 чысла на шашы Мінск-Гомель неўстаноўлены аўтамабіль збіў дзіка. Пакуль вадзіцель з’язджаў на ўзбочыну, каб ацаніць нанесеныя машыне па-шкоджанні, на тушу жывёлы наехала «Аўдзі А4». Першая машына вытрымала сутыкненне без адчувальнага ўрону і хутка рушыла далей, а вось другой спатрэбіцца сур’ёзны рамонт. Па словах вадзіцеля «Аўдзі», ён вельмі позна заўважыў перашкоду на праезнай частцы дарогі.

Увага! З 9 па 15 чэрвеня на тэрыторыі вобласці праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па прафілактыцы ДТЗ, якія ўзнікаюць з-за парушэння хуткаснага рэжыму і правілаў абгону.

АУСТ

Складзены 101 адмі-ністрацыйны пратакол. Узбуджана крымінальная справа па факце лжывага паведамлення аб мініраванні аўтамабіля на стаянцы аднаго з вакзалаў у зоне абслугоўвання аддзела транспартнай міліцыі. Зламыснік быў затрыманы ў хуткім часе: стаяў недалёка і сачыў, якую рэакцыю выклікае яго «жарт».

Дэпартамент аховы

Спынена 4 дробныя крадзяжы, 5 выпадкаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства, хуліганства, парушэнне правілаў дарожнага руху.

Спецізалятар

Дастаўлена 25 чалавек, пакінута для працвераджэння 22. У ліку апошніх — сталая жанчына, якая ўпала з веласіпеда і заснула прама пасярод вуліцы. Кабета мела на сабе некалькі досыць дарагіх ювелірных вырабаў, што для наведвальнікаў установы ўвогуле незвычайна.

РАНС

Ноччу 6 чысла згарэлі дом і гаспадарчая пабудова на нежылой сядзібе ў в. Троіцкае.

7 чэрвеня пры пажары 2-кватэрнага дома ў Асіповічах загінуў 39-гадовы мужчына.

Праз дзень у в. Вяззе загарэліся гаспадарчыя пабудовы адной з сядзіб. Дзве з іх былі цалкам знішчаны, адна моцна па-шкоджана.

IАЖіРС

Складзена 4 пратаколы па фактах парушэння правілаў лесанарыхтовак і перавозкі драўніны.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 12 июня для всех знаков Зодиака

12 июня 2026
Читать новость
Власть

Из фонда Президента выделено более 3,6 млн рублей на реставрацию храмов в Жировичах и Будславе

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Рекламная игра «Раёнку чытаеш — карысць маеш»

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Запуск дрона

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Власть

Руководство министерств, СМИ, местной вертикали и посольств. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

11 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем