Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Добраўпарадкаванне — галоўнае на парадку дня сельсаветаў. Вяззеўскі, напрыклад, мяняе агароджу на могілках у Вялікай Гарожы, вядзе афарбоўку парканаў у цэнтры аграгарадка, працуе з насельніцтвам па навядзенні парадку на зямлі — 8 нерадзівых гаспадароў атрымалі прадпісанні. З дапамогай вытворчых прадпрыемстваў раёна вядзецца і ліквідацыя безгаспадарчых дамоў — усяго за лета павінны знікнуць 10 пабудоў.

Парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца” хутка запусціць лінію па выпуску такой прадукцыі, як шампунь, кандыцыянер для валасоў і пена для ванн пад агульнай назвай “Краса”. Пасля з канвеера пачнуць сыходзіць ласьёны для цела і крэмы для рук.

Платную канцэртна-гульнёвую праграму “Летні сезон” падрыхтавалі ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі для паказу ў аздараўленчых лагерах. У ёй задзейнічаны юныя вакалісты, харэографы, тэатралы. Iх ужо чакаюць у гарадскіх навучальных установах і кругласутачным летніку “Родник”.

Па інфармацыі землеўпарадкавальнай службы раёна, сёлета 9 асіпаўчан сталі ўладальнікамі дачных участкаў, летась — 11. Каля 100 гараджан чакаюць чаргі на атрыманне зямлі пад індывідуальную забудову.

Больш чым на паўмільярда рублёў выпусціў драўлянай прадукцыі з пачатку года сталярны цэх УКП ЖКГ. Дзверы, вокны, сталы, альтанкі, штакетнік, піламатэрыялы з поспехам разыходзяцца сярод індывідуальных заказчыкаў і юрыдычных асоб. Аказваюць тут і паслугі па вырабе рытуальных прадметаў.

Новы від прадукцыі з’явіўся на “Белга-Праме” — шакаладныя кветкавыя кашпо вагою 200-300 грамаў. Вырабляюцца яны па індывідуальным заказе кліента. Усяго ўмелыя рукі кандытараў выдадуць “на-гара” каля 100 штук салодкіх кампазіцый. Дарэчы, за смену адзін чалавек вырабляе іх прыкладна 8.

Маладыя спецыялісты аграпрамысловага комплексу пачынаюць прыбываць на Асіповіччыну. Пасля заканчэння вышэйшых навучальных устаноў іх чакаецца 17, сярэдніх спецыяльных — 27, прафесіянальна-тэхнічных — 14. З іх па мэтавых накіраваннях — 12 чалавек.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем