Асіповічы: навіны культуры

Асіповічы: навіны культуры

Народны ансамбль “Вязанка” рыхтуецца да ўдзелу ў свяце беларускай традыцыйнай культуры “Зялёныя святкі”, якое пройдзе 8 чэрвеня ў Чавусах. Калектыў працуе над фальклорнай праграмай, куды ўвойдуць карагод, песня і гульня, якія раней нашы продкі выконвалі на Сёмуху. Самадзейныя артысты праводзяць і этнаграфічныя экспедыцыі па мясцовасці, каб аднавіць абрад кумавання і таксама прадставіць яго на суд журы і гледачоў.

Асіповіцкая бібліятэчная сетка вядзе актыўную работу да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У бібліятэках ужо правялі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце. Сярод іх — сустрэчы з людзьмі, на долю якіх выпала ваеннае дзяцінства, акцыя “Прачытаная кніга пра вайну”, гадзіны мужнасці, тэматычныя кніжныя выставы. Прайшло выязное мерапрыемства з удзелам вучняў кадзецкіх класаў СШ № 152 Мінска ў Верайцах, дзе пахаваны Герой Савецкага Саюза М.Абросімаў.

Дзіцячыя школы мастацтваў праводзяць гадавыя справаздачныя канцэрты, падчас якіх навучэнцы паказваюць, чаго ўдалося дасягнуць за 9 месяцаў навучання. Падчас святочнай праграмы праходзіць і цырымонія ўручэння пасведчанняў аб сканчэнні музычнай школы. Iх сёлета атрымае 181 чалавек.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем