Прадпрымальніцтва Бізнес супраць стэрэатыпаў 12.02.10, № 11

У кожнага чалавека бываюць моманты, калі ўзнікае
магчымасць штосьці ў сваім жыцці рэзка змяніць да лепшага. Адважваюцца на такі
рашучы крок не ўсе: хтосьці не гатовы маральна да перамен, нехта надта доўга
збіраецца і ўпускае свой шанц. Ёсць і такія, для каго галоўны прынцып уласнага
існавання выдатна апісваецца вядомым прыслоўем пра сініцу ў руках і жорава ў
небе. А вось для Наталлі Сідарэнка — адной з маладых асіповіцкіх бізнес-вумен і
ў недалёкім мінулым эканаміста раённага аддзела адукацыі — узнікненне
магчымасці распачаць уласную справу найлепшым чынам супала з жаданнем
паспрабаваць сябе ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.

 

Аб тым, як будаваўся яе бізнес, што ён уяўляе сабой
сёння, якім бачыцца яго будучыня Наталля Уладзіміраўна і расказвае:

 

— Напэўна, пачаць трэба з прызнання, што я — чалавек
адначасова азартны і вельмі асцярожны, а цалкам рэалізаваць гэтыя якасці
характару наўрад ці можна дзесьці яшчэ, акрамя сферы прадпрымальніцтва. Тым не
менш, пераход у бізнес адбыўся далёка не адразу.

Даволі доўгі час муж Андрэй працаваў у фірме, якая
займаецца мантажом убудаванай мэблі. Справы ішлі добра, заказаў было шмат, таму
каб дапамагчы яму, нейкія абавязкі па рабоце з кліентамі даводзілася выконваць
і самой. Паступова са зносін з патэнцыяльнымі заказчыкамі стала зразумелым, што
попыт на ўзгаданыя элементы афармлення інтэр’ера на Асіповіччыне не цалкам
упісваецца ў існуючы фармат паслуг. Многія жадалі набыць толькі матэрыялы і
інструмент, а зборкай убудаванай мэблі — справай, не асабліва мудрагелістай —
мелі намер займацца самі. Вось і ўзнікла думка запоўніць існуючую нішу…

 

Муж ідэю падтрымаў з энтузіязмам, дапамог знайсці
патрэбныя для адкрыцця спецыялізаванай крамы сродкі, але сам займацца гэтай
клапотнай справай не пажадаў. Маўляў, тое, што раблю — справа надзейная, таму
калі твая ідэя “прагарыць”, без сродкаў на існаванне не застанемся. Ну а як
надзеі спраўдзяцца — унясём у спіс паслуг яшчэ і зборку ўбудаваных шафаў. Вось
так і ўзнікла крама “Цэтлік” — першы ў Асі-повічах спецыялізаваны магазін па
продажы мэблевай фурнітуры, матэрыялаў і інструментаў, неабходных для
самастойнага вырабу сучаснай мэблі. Які да ўсяго аказвае кансультацыйныя
паслугі саматужным цеслярам-чырвонадрэўшчыкам, а калі трэба — збірае мэблю “пад
ключ”.

 

— Ваша справа дэбютавала ў 2008 годзе, калі пачалі
праяўляцца першыя выявы сусветнага эканамічнага крызісу, а першую сваю гадавіну
адзначыла, калі яго наступствы адчула і наша краіна. Ці не празмерна рызыкоўны
час выбралі для пачатку свайго бізнес-праекту?

 

— Лепшы для бізнесу перыяд той, калі ёсць ідэя, у
якую верыш, і сілы, каб яе здзейсніць. Так што праблема не ў складанасцях часу,
а ў выбары стратэгіі дзеянняў, якія адпавядаюць існуючым умовам.

 

Калі хтосьці думае аб тым, як пачаць уласную справу,
раю вельмі грунтоўна распрацоўваць бізнес-план. Чым больш дасканалым ён будзе,
тым менш нечаканасцей сустрэнецца на першым, самым цяжкім этапе
прадпрымаль-ніцкага шляху. Наўрад ці ёсць сэнс удавацца ў дэталі, але адзначу,
што ў многім менавіта дзякуючы папярэдне праведзенаму аналізу магчымай рызыкі
ўдалося з мінімальнымі стратамі перанесці дэвальвацыю беларускага рубля, якая
адбылася летась 2 снежня. Сакрэт просты: напрыканцы 2008 года большасць тавараў
была распрададзена, падпісанне ўжо падрыхтаваных дамоў аб пастаўках на
надыходзячы год было перанесена на сярэдзіну снежня, а ўсе часова выведзеныя з
абароту сродкі канвертаваны ва “ўмоўныя адзінкі”.

 

З іншага боку, усё пралічыць немагчыма, таму з
непрыемнымі нечаканасцямі сустракацца даводзіцца ўсё роўна. Аднак дакладна
ведаючы, куды ідзеш, прасцей вызначыць і выправіць памылкі. Так, за 2008 год
магазін “Цэтлік” хаця і хутка стаў запатрабаваным, спрацаваў з адчувальнымі
стратамі — такой была плата за дапушчаныя пралікі. Галоўныя сярод апошніх —
празмерна звужаны асартымент, стандартнае — такое, як у канкурэнтаў —
цэнаўтварэнне, эканомія на рэкламе і не вельмі ўдалы выбар месца для
размяшчэння крамы.

 

Тры першыя пралікі летась удалося паспяхова
выправіць: да асноўных гандлёвых пазіцый дадаліся запатрабаваныя тавары для
будаўнічых работ, для паскарэння тавараабароту цэны на большасць тавараў
зменшаны да мінімуму, уве-дзена бясплатная дастаўка набытых тавараў. І галоўнае
— магазін замацаваў сваю рэпутацыю надзейнага партнёра як у пакупнікоў, так і ў
пастаўшчыкоў.

 

Што ж тычыцца месца — “Цэтлік” знаходзіцца ў
арандаваным пакоі будынка КБА-1 — то яно празмерна малое, каб крама магла
развівацца ў тым накірунку, які бачыцца перспектыўным. З гэтай нагоды і
давялося ўсе мінулагоднія даходы ўкласці ў адкрыццё яшчэ аднаго “Цэтліка” —
магазіна ў будынку былой хімчысткі на вуліцы Рымы Кунько. Дарэчы, адбылося яно
на мінулым тыдні.

 

— Дзве аднайменныя крамы — гэта ўжо цэлая гандлёвая
сетка. “Цэтлікі” будуць братамі-блізнятамі, альбо ў іх дзейнасці
прадугледжваецца нейкая спецыфіка?

 

— Накірунак дзейнасці першага застанецца нязменным, а
вось яго “малодшы брат” задуманы як свайго роду цэнтр для знаёмства асіпаўчан з
навейшымі тэндэнцыямі ў афармленні жылых і офісных памяшканняў, падборы даступных
па цане матэрыялаў, неабходных для стыльнага іх аздаблення.

 

На жаль, рэалізаваць гэтую задумку ў поўным аб’ёме з-за
недахопу абарачальных сродкаў адразу немагчыма, таму на першым этапе давялося
абмежавацца галоўным — абоямі. На сёння “Цэтлік” ужо можа прапанаваць каля 80
відаў шпалер самых актуальных фактур ды расфарбовак, а яшчэ прыкладна 200 —
прывезці на заказ.

 

Зразумела, кожнаму кліенту будзе таксама аказана
кваліфікаваная дапамога ў распрацоўцы дызайну сапраўды эксклюзіўнага інтэр’еру.
Апошняе лічу асабліва важным: густ людзей у адносінах да выгляду памяшканняў,
дзе даводзіцца жыць і працаваць, трэба выхоўваць. Надта доўга ў нас панаваў
стэрэатып “каб было не горш чым у суседзяў”, але ж куды цікавей зрабіць так,
каб кожнае памяшканне мела выразную індывідуальнасць!

Гутарыў Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

22 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем