Наперадзе у Асіповіцкіх школьнікаў — арганізаваны адпачынак

Наперадзе у Асіповіцкіх школьнікаў — арганізаваны адпачынак

Засталося літаральна некалькі дзён да таго часу, калі бадзёрыя школьныя званкі ўрачыста абвесцяць аб заканчэнні чарговага вучэбнага года. Многія хлопчыкі і дзяўчынкі Асіповіччыны правядуць летнія канікулы арганізавана.

Як паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, сёлета 845 школьнікаў ад-правяцца ў лагеры з кругласутачным знаходжаннем, у тым ліку 610 — у стацыянарныя “Пціч” і “Родник”, 130 — у профільныя 9-дзённыя, 55 — на поўны тэрмін, а 50 чалавек спалучаць адпачынак з рабочым часам у лагерах адпаведнага накірунку.

850 вучняў у спісах наведвальнікаў летнікаў з дзённым знаходжаннем, у тым ліку працы і адпачынку — 70 хлопчыкаў і дзяўчынак. Функцыянаваць лагеры будуць пры ўсіх сярэдніх школах і вучэбна-педагагічных комплексах, у раённых дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе і цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, а таксама цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Школьныя лагеры распачнуць работу ўжо ў другі дзень лета, а працягнецца змена да 25 чэрвеня. Хлопчыкаў і дзяўчынак чакае трохразовае збалансаванае харчаванне, вітамінізацыя. Бацькоўская даплата вар’іруецца ў залежнасці ад узросту дзяцей і складзе не больш за 300 тысяч рублёў.

Як заўсёды, для наведвальнікаў лагераў будуць арганізаваны цікавыя экскурсіі, турыстычныя паходы, спартыўныя спаборніцтвы, конкурсы мастацкай самадзейнасці і шмат іншых цікавых заняткаў.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем