Пешаходным пераходам у Асіповічах — быць!

У ходзе анкетавання наконт работы органаў унутраных спраў, ініцыяванага РАУС, асіпаўчане неаднаразова ўносілі прапанову аб абсталяванні пешаходнага пераходу на скрыжаванні вуліц Дзмітрыева і Дзяржынскага — і зараз дарожная разметка нанесена. На вуліцы Рабоча-Сялянскай такая ж з’явіцца да кастрычніка.