Асіповічы: коратка аб розным (23/05/14)

Асіповічы: коратка аб розным (23/05/14)

У раённым Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі поўным ходам ідзе падрыхтоўка да ўдзелу ў Міжнародным творчым фэсце «Хваля ідэй», які штогод праходзіць у балгарскім мястэчку Кранева. Рыхтуюцца тут і да адкрыцця летняга аздараўленчага лагера дзённага знаходжання: з 2 чэрвеня па 25 ліпеня яго выхаванцы змогуць не толькі працягнуць заняткі ў гуртках, але і папрацаваць у вытворчай брыгадзе па пашыве тэкстыльных вырабаў, прыняць удзел у канцэртна-гульнявых праграмах. Больш за 70% месцаў у лагеры ўжо размеркаваны сярод школьнікаў.

РУП «Белтэлекам»: за студзень-май на 389 узрасла колькасць карыс-тальнікаў высакахуткаснага інтэрнэту byfly, да інтэрактыўнага тэлебачання ZALA падключыліся 396 чалавек, да эфірнага – 236. У апошніх чыслах мая да іх змогуць далучыцца і жыхары вёсак Каменічы і Краснае.

У раённай стаматалагічнай паліклініцы вялікай папулярнасцю карыстаюцца платныя паслугі: з 16.292 тых, хто звярнуўся па дапамогу, іх аплацілі 4.974 чалавекі (31%). За студзень-красавік зароблена 763.916.000 рублёў — 122,8% да запланаванага на гэты перыяд.

У абласным конкурсе «Сям’я года-2014», які праходзіў  15 мая ў Дзень сям’і, спаборнічалі за званне лепшай 25 «ячэек» Магілёўшчыны. Сям’я Шастаковых — пераможцы нашага раённага конкурсу – заняла II месца ў рамесным конкурсе “Сямейнае дрэва”.

У нашым каледжы ўпершыню пройдуць экзамены на атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі з прысваеннем кваліфікацыі «тэхнік-будаўнік» для 13 студэнтаў дзённага аддзялення і 9 – завочнага. Дыплом аб прафесійнай сярэдняй адукацыі рыхтуюцца атрымаць 114 выпускнікоў. Працоўнымі спецыяльнасцямі ў вучэбна-вы-творчым камбінаце каледжа авалодалі 285 школьнікаў. У наступным годзе набор у ВВК будзе адбывацца толькi па спецыяльнасці «трактарыст-слесар».

Яшчэ адна кніга Васіля Шабалтаса выйшла нядаўна ў свет – ужо  адзінаццатая па ліку. «Стэп забіваў слабых» – такую назву даў ёй член Саюза пісьменнікаў Беларусі з Асіповіч.

Последние новости

Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем