Раённы Цэнтр культуры падлічвае… 9.02.10, № 10


Чым больш у асіпаўчан святаў, тым
больш у работнікаў раённага Цэнтра культуры клопату.
У параўнанні з 2008 у мінулым годзе
аб’ём працы ў тутэйшых «рознарабочых мастацтва” адчувальна павялічыўся.

 

Лічбы. Усяго за 2009 год РЦК арганізаваў і
правёў 434 мерапрыемствы — на 79 больш. З іх платных — 120, што перавышае
папярэдні вынік больш чым удвая.

 

На сёння ў сярэдніх
агульнаадукацыйных школах горада 3.644 вучні, 12% задзейнічана ў клубных
фарміраваннях Цэнтра. Для дзяцей і падлеткаў у параўнанні з 2008 годам, калі
была праведзена 101 вечарына, іх колькасць скарацілася да 93. Паменшылася і
сямейных мерапрыемстваў — з 21 да 13.

 

Затое павялічыўся і стаў больш
разнастайным шэраг забаўляльных праграм для моладзі, а таксама арганізаваных
«вячорак” для пажылых і адзінокіх людзей, ветэранаў. У першым выпадку — з 50 да
84, у другім — з 16 да 32.

Маштабы. З 434 мерапрыемстваў 42 прайшло ва
ўстановах культуры на вёсках і ў аграгарадках, але пашыраць такую форму работы,
як выезды на раён, перашкаджае адсутнасць уласнага транспарту.

 

Перыядычныя выступленні народнага
ансамбля эстраднага танца «Капрыз” у вайсковых часцях Асіповічаў, Цэлі і Лапіч
фактычна сталі «шэфскімі”. А вакальная група «Мелодыі душы” ў рамках Года
роднай зямлі знаёміла школьнікаў горада і раёна з творчасцю нашага
музычна-паэтычнага тандэма В.Шышкаўца і А.Тамашэўскага, выконваючы іх шлягеры.
Усяго прайшло 6 падобных канцэртаў.

 

Наладжаны цесныя сувязі са
спецшколай-інтэрнатам, у якой перыядычна арганізоўваюцца тэматычныя і ігравыя
праграмы, канцэрты, спектаклі і фотавыставы. Не застаюцца без увагі і дзеткі з
малазабяспечаных і нядобранадзейных сямей. Яны могуць бясплатна наведваць
вечары адпачынку і дыскатэкі, запрашаюцца на дабрачынныя ёлкі, навагоднія
ранішнікі, тэатралізаваныя святы і г.д.

 

За год было праведзена 4
фотавыстаўкі ў самім РЦК, таксама ў спецшколе-інтэрнаце, Лапіцкай і Ясенскай
школах, а сам фота-клуб «Раніца” атрымаў грамату ад Міністэрства прыродных
рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

 

Працуе і студыя гуказапісу: летась
20 чалавек карысталіся яе паслугамі.

Навінкі. Створаны клуб стасункаў
«Эдэльвейс”, які наведваюць людзі ад 30 да 75 гадоў. Яго члены арганізавана
выязджаюць на экскурсіі і пікнікі, збіраюцца ў Цэнтры на абмеркаванне цікавячых
тэм і г.д. Апошнім часам мерапрыемствы клуба пачаў спансіраваць мясцовы філіял
касметычнай кампаніі «Faberlic”: тры вечары адпачынку прайшлі пры яго
падтрымцы.

 

Некалькі месяцаў таму Сцяпан
Саханчук і Андрэй Язвінскі сабралі фольк-мадэрн калектыў, у які ўвайшлі толькі
«правераныя” і прафесіянальныя музыкі. За аснову для рэпертуару бяруцца
народныя песні, перакладзеныя на сучасныя рытмы і мелодыі. Прэзентацыя
рыхтуецца на люты.

 

Падрыхтавала Ганна МАЦКЕВІЧ.

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем