Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 12 па 18 мая зафіксавана 3 крадзяжы, 5 выпадкаў нанясення цялесных пашкоджанняў, па 2 факты самагонаварэння і гандлю пратэрмінаванымі алкагольнымі напоямі, парушэнне дамовы па аказанні паслуг з боку індывідуальнага прадпрымальніка.

Раскрыта раней здзейсненае злачынства — крадзеж, зафіксаваны ў красавіку-2014.

Скончыў жыццё самазабойствам 26-гадовы жыхар в. Дараганава.

15 мая каля 3 гадзін ночы двое раней не судзімых маладых асіпаўчан без прычыны напалі на выпадковага прахожага і нанеслі яму цялесныя пашко-джанні. Злачынцы выяўлены і затрыманы на працягу сутак.

На наступны дзень у ЦРБ паступіла непрацуючая 35-гадовая жанчына з сур’ёзнымі траўмамі галавы і цела, якія ёй нанёс сужыцель.

18 чысла меддапамога спатрэбілася адразу тром чалавекам, якія атрымалі цялесныя пашкоджанні. 28-гадовы асіпаўчанін і 34-гадовая жыхарка в. Дараганава шпіталізаваны з пранікаючымі нажавымі раненнямі, пашкодзіўшымі лёгкія. Таксама нецвярозым быў і яшчэ адзін асіпаўчанін, якога даставілі ў райбальніцу ў непрытомным стане: мужчыну адправіў у глыбокі накаўт яго знаёмы.

Увага! У перыяд з 19 па 25 мая на тэрыторыі раёна праводзяцца мерапрыемствы па прафілактыцы злачынстваў супраць жыцця і здароўя з боку раней судзімых асоб.

РАСК

Узбуджана 8 крымінальных спраў, у тым ліку па фактах: яўкі з павіннай раней судзімага асіпаўчаніна, што некалькі месяцаў назад украў мабільны тэлефон; крадзяжу 1.600 долараў ЗША з кватэры, куды невядомы злодзей-дамушнік патрапіў, падабраўшы ключ.

ДАI

Спынена 162 парушэнні правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 84 парушальнікі хуткаснага рэжыму і 2 п’яныя вадзіцелі, адзін з якіх — паўторна на працягу года. Адбылося 4 нязначных ДТЗ.

РАНС

Складзены пратаколы: па фактах самавольнага высякання лесу — два, вывазцы драўніны без належных дакументаў і спробы браканьерскай здабычы рыбы.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость