30 гадоў ужо топчуць дарожкі У “Чабурашку” дзіцячыя ножкі 9.02.10, № 10


Гісторыя гэтага дзіцячага сада цесна
знітавана з гісторыяй горада. Увядзенне ў строй Асіповіцкага завода
аўтаагрэгатаў павяло за сабою будаўніцтва інтэрната і дзіцячага садзіка —
узнікла неабходнасць вырашаць сацыяльна-бытавыя пытанні працаўнікоў. Сярод
якіх, дарэчы, пераважнай большасцю была моладзь. Першыя наведвальнікі
«бамаўскага” дзіцячага сада № 8, мабыць, і зараз
яшчэ памятаюць, як побач з
«Чабурашкай” стаяў толькі інтэрнат і «каробка” «чырвонага дома” — больш
нічога…

 

— 23 студзеня 1980 года адкрылася
першая група. «Сняжынка” — так «рамантычна-практычна” яна называлася, бо на
вуліцы была зіма, — расказвае пра самы пачатак дзейнасці яслей-сада намеснік
загадчыка па асноўнай частцы Таццяна Курчэўская. — Да гэтага я працавала ў
адным са сталічных дзіцячых садоў, таму мела падставы здзіўляцца вельмі добрай
аснашчанасці новай дашкольнай установы ў Асіповічах. Многія калегі з горада
зайздросцілі, што мы адносіліся да «завадскіх”: гэта падразумявала надзейнага
партнёра, памочніка, паплечніка. Дзякуючы АЗАА была створана моцная
матэрыяльная база, малыя атрымлівалі цудоўнае харчаванне. Групы налічвалі па 30
чалавек, і ўсё роўна адчуваўся дэфіцыт месцаў. I гэта пры тым, што сад
наведвалі толькі дзеці аўтазавадчан! Кіравала «Чабурашкай” у той час Людміла
Раманава, якая ўнесла значны ўклад у станаўленне і развіццё новай установы
адукацыі. Калектыў падабраўся малады, працаздольны, самым старэйшым супрацоўнікам
было крыху за трыццаць.

 

30 гадоў садзік поўніцца смехам,

Песням месца тут ёсць і пацехам

 

Сёння ў дашкольнай установе, якую
ўзначальвае Святлана Арлова, рэалізуюцца прынцыпы развіваючага індывідуальна-арыентаванага
навучання і выхавання. У цэнтры ўвагі знаходзіцца «ТРИЗ (теория развития
изобретательских задач)-педагогика». Мэта яе — чалавек творчы і ствараючы, які
валодае багатым гнуткім сістэмным уяўленнем, апелюе магутным арсеналам спосабаў
рашэння вынаходніцкіх задач і мае дастойную жыццёвую мэту. Iдэямі
«ТРИЗ-педагогики» зацікаўлены многія супрацоўнікі «Чабурашкі”.

 

Для больш поўнага задавальнення
інтарэсаў і па-трэбнасцей дзяцей са згоды іх бацькоў праводзяцца заняткі ў
студыях і гуртках на платнай аснове. У малых ёсць магчымасць займацца
цестапластыкай, развіваючымі гульнямі, аздараўленчай гімнастыкай, англійскай
мовай, харэаграфіяй. Першым у горадзе калектыў «Чабурашкі” пачаў выкарыстоўваць
сучасныя аздараўленчыя тэхналогіі: дыхальную гімнастыку Стрэльнікавай, масаж па
Уманскай, пальчыкавую гімнастыку, ёгу для дашкалят.

 

Тут працуюць цікавыя людзі,

Сумна з імі дзеткам не будзе

 

Зараз у «Чабурашцы” працуе 52
чалавекі. Сярод іх педагогаў — 21, у тым ліку 9 з вышэйшай адукацыяй. Што
тычыцца кваліфікацыйных катэгорый, то першую маюць 9 чалавек, другую — 6.
Асобна варта назваць тых, чыё педагагічнае майстэрства знаходзіц-ца ўжо на
ўзроўні вышэйшай катэгорыі: Алена Панцілімонава, Iрына Даўгайла, Ася Андрыевіч,
Алена Мінкевіч, Антаніна Нілава, Галіна Гулік.

 

Вынікам сумеснай працы калектыву
з’яўляецца выхаванне дзіцяці — маленькага чалавека, які актыўна пазнае
акаляючае асяроддзе, адкрыты да ўзаемадзеяння. Такое дзіця жыве ва ўмовах
эмацыянальнага камфорту, мае давер’е да свету і адчувае сябе ў бяспецы. Для яго
гэта азначае: «Мы — разам, мы — сябры”. Хлопчыкі і дзяўчынкі займаюцца цікавымі
справамі, карыстаючыся пры гэтым прынцыпам: «Калі ў мяне не атрымліваецца — мне
дапамогуць, калі штосьці лепш раблю я — абавязкова дапамагу іншым”.

 

Пралятаюць гады і падзеі,

Тут здзяйсняюцца мары-надзеі

 

Ёсць у супрацоўнікаў «Чабурашкі”
мары: каб дзіцячы сад квітнеў і педагогі не шукалі лепшую работу з-за невысокай
зарплаты; каб перыядычна паступалі сродкі на абнаўленне і папаўненне
матэрыяльнай базы і дзеці мелі самыя лепшыя — яркія, якасныя і цікавыя цацкі;
каб у любімым садзе было цёпла і ўтульна і ўсе хадзілі на працу сюды з вялікім
задавальненнем.

 

Няхай сонца над садзікам ззяе,

Шчасцем-радасцю ўсіх надзяляе!*

 

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

* Выкарыстаны радкі з верша А.Рамановіч, былой выхавальніцы ўстановы.

 

Последние новости

Происшествия

В Осиповичском районе задержан нетрезвый водитель

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Электронная цифровая подпись в Осиповичах: запись открыта

5 ноября 2025
Читать новость
Здравоохранение

Акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!» проходит в Осиповичском районе

5 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал доклады глав Комитета госконтроля и МВД

5 ноября 2025
Читать новость
ВНС

Делегаты Всебелорусского народного собрания. Ретроспектива.

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Задайте вопрос специалистам: прямая линия по социальным вопросам в Осиповичах 

5 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем