У Асіповіцкім райвыканкаме: пра пенсіі і не толькі

На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло ў пятніцу пад началам старшыні Пятра Шукаловіча з удзелам намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны краіны Валерыя Кавалькова і намесніка старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Уладзіміра Шапялевіча, найбольшая ўвага была нададзена двум пытанням: “Аб рабоце арганізацый раёна па афармленні і прадастаўленні дакументаў для назначэння пенсій” і “Аб падрыхтоўцы народнай гаспадаркі раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд 2014-2015 гадоў”.

Iнфармацыю па першаму зрабіла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Тамара Бурак. Яна адзначыла, што на ўліку ва ўпраўленні па стане на 1 красавіка стаіць 14.437 атрымальнікаў пенсій. Летась было назначана 853 пенсіі (прадстаўлена арганізацыямі 682), за сёлетнія студзень-сакавік — 248 (191). Ва ўсіх калектывах ёсць неабходныя нарматыўныя дакументы, пры-значаны людзі, якія адказваюць за падрыхтоўку і прадстаўленне дакументаў для назначэння пенсій, з імі праводзяцца семінары і індывідуальныя стажыроўкі і г.д. Але маюцца і пэўныя недахопы, якія абавязкова трэба выпраўляць.

Напрыклад, на нізкім узроўні застаецца працэнт прадастаўлення дакументаў для назначэння пенсій у поўным аб’ёме ў сельгасарганізацыях і прадпрыемствах жыллёва-камунальнай гаспадаркі, філіяле “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”, ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас”. Недастаючымі дакументамі ў большасці выпадкаў з’яўляюцца даведкі аб зарплаце, працоўным стажы, перыядзе навучання. Не заўсёды своечасова прадастаўляюцца ў Фонд сацабароны насельніцтва звесткі пра зарплату і прафесійны стаж работнікаў. Падобнае прыводзіць да таго, што павялічваюцца тэрміны разгляду заяў, а ў асобных выпадках і да недаатрымання пенсіянерам пэўнай сумы пенсіі. Мелі месца выпадкі несвоечасовага прадастаўлення дакументаў для назначэння пенсіі па ўзросту ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”, Асіповіцкім вытворчым участкам ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, АСВК “Калгас “Карытнае”. У калгасах “Чырвоны ўдарнік”, імя Чарняхоўскага, “Новы шлях”, “Каўгарскі” і ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” зафіксаваны выпадкі нявыплаты запазычанасці па страхавых узносах у Фонд сацабароны насельніцтва пры афармленні работнікаў на пенсію. Хапае фактаў несвоечасовага паведамлення аб прыёме на работу пенсіянераў, у выніку чаго летась утварылася пераплата грошай, якая зараз аднаўляецца. Таксама ў калгасах “Карытнае”, “Каўгарскі”, “Бярэзіна”, ААТ “Асіповіцкі камбінат бытавога абслугоўвання”, УКДВП “Асіповічырамбуд” не праведзена чарговая атэстацыя рабочых месцаў і г.д.

Наконт падрыхтоўкі нашых галін да працы ў будучыя халады падрабязную інфармацыю зрабіла начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Наталля Гапоненка. Пасля высвятлення ўсіх праблемных момантаў, якіх хаця і небагата, але яны яшчэ існуюць у рэгіёне, члены выканкама зацвердзілі адпаведныя мерапрыемствы. Кіраўнікам нашых прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый даручана забяспечыць пад персанальную адказнасць поўную аплату бягучага ўжывання энергетычных рэсурсаў і камунальных паслуг, рацыянальныя рэжымы цеплазабеспячэння, эканомнае выкарыстоўванне паліўна-энергетычных рэсурсаў і разлікі за іх карыстанне па паказчыках прыбораў уліку і г.д.

Натуральна, па ўзгаданых і іншых разгледжаных пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем