Разрываюць душу нам вайны камяні… 9.02.10, № 10


Звесткі, якія ўдалося ўстанавіць
пошукаваму атраду «Узлёт” Дараганаўскага школьнага краязнаўчага музея, нікога
не могуць пакінуць раўнадушнымі.

 

Восенню 2009 года мы адшукалі два
пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны. Знайшлі сведкаў тых гераічных падзей,
запісалі іх успаміны, сабралі неабходныя дакументы і перадалі ў райвыканкам і
ваенкамат для таго, каб гэтыя пахаванні ўзялі на ўлік і былі выдаткаваны сродкі
для ўзвядзення на магілах дастойных помнікаў і агароджы. Адно пахаванне
чырвонаармейцаў-прыпіснікоў з разбітай немцамі 32-й кавалерыйскай дывізіі пад
камандаваннем А.І.Бацкалевіча. Там спачывае восем салдат, расстраляных у 1942
годзе ў в. Слопішча.

 

Другое пахаванне ў в.Каўгары. Там
ляжыць сям’я П.Б. Мургі, чый подзвіг апісаны ў гісторыка-дакументальнай хроніцы
Асіповіцкага раёна «Памяць”: сам Пётр Барысавіч Мурга, павешаны немцамі і
паліцаямі ў кастрычніку 1941 года, яго жонка Сцепаніда Іванаўна і сын Жэня,
расстраляныя на наступны дзень.

 

У ходзе пошукавай работы высветлены
шляхі адступленняў 43-й і 47-й кавалерыйскіх дывізій ад Старых Дарог па
тэрыторыі Дараганаўшчыны ў бок Глуска, знойдзена шэсць пахаванняў
герояў-кавалерыстаў. Запісаны ўспаміны сведкаў з доказамі фактаў, што ў гэтых
магілах знайшлі свой апошні прытулак чырвонаармейцы менавіта з разбітых палкоў
кавалерыйскіх дывізій. Помнікі на пяці брацкіх магілах устаноўлены адразу пасля
вайны. Вядомы прозвішчы толькі двух кавалерыстаў, пахаваных у гэтых магілах.
Яшчэ пра адну мы можам з дакладнасцю сказаць, што там ляжаць чатыры афіцэры і
камандзір палка — яго прозвішча пэўна пакуль не ўстаноўлена. Вядома, што з
рэйду не выйшлі два камандзіры: адзін быў забіты, другі — цяжка паранены і
пакінуты на лячэнне.

 

Нашым атрадам сабраны розныя звесткі
для аднаўлення прозвішчаў яшчэ на дзвюх безыменных магілах: брацкай — каля
Дараганаўскага ВПК і магіле лётчыка. Яго даныя мы правяраем праз ваенкаматы
адной з абласцей Украіны, таксама на сайце архіва                г. Падольска.

 

У ходзе работы запісаны дзесяткі
ўспамінаў. Яны не толькі ўражваюць сваёй трагічнасцю, але і робяць чуллівымі
душы дзяцей-членаў пошукавага атрада.

 

Жанна Караленя, кіраўнік пошукавага атрада «Узлёт”.

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем