Асіповічы: коратка аб розным (16/05/2014)

Асіповічы: коратка аб розным (16/05/2014)

ААТ “Гандаль” вядзе добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол новага памяшкання кафэ па вул. Сумчанкі. Хутка тут з’явяцца аўтапаркоўка, прыгожы газон і зручныя дарожкі. Усяго на гэтыя мэты выдаткавана каля  120 млн. рублёў.

Месячнік бяспекі працы пры выкананні работ на будаўнічых аб’ектах і будпляцоўках раёна пройдзе з 19 мая па 20 чэрвеня.

Дыпломы першай ступені прывезлі юныя танцоры ДШМ № 1 узорнага ансамбля “Крынічка” (педагог Марыя Шабуневіч) з рэспубліканскага конкурсу харэаграфічнага мастацтва “DANCE CITY”. Дзеці выступалі ў намінацыі “народны танец” ва ўзроставых групах 12-15 і 9-11 гадоў з танцамі “Ойра” і “Лявоніха”. Апошнія былі ўдастоены і спецыяльнага прыза за захаванне беларускіх народных традыцый.

“Матацыкліст” — такая прафілактычная акцыя праходзіць у рэспубліцы з 12 па 22 мая.

Каля 23 тон макулатуры, звыш 4 тон шклабою, 200 кілаграмаў поліэтылену закупіла райспажыўтаварыства ў студзені-красавіку ад насельніцтва раёна. Агульная сума выплачаных людзям сродкаў — больш за 15 млн. рублёў.

Учора аддзел ЗАГС райвыканкама зарэгістраваў два шлюбныя саюзы. Маладыя пары прынялі рашэнне стаць мужам і жонкай менавіта ў Міжнародны дзень сям’і.

Замену драўлянай агароджы на бетонную вакол могілак у вёсцы Асяродак плануе правесці ў бліжэйшы час Ясенскі сельсавет. Работы будуць выкананы сіламі ДУКВП “Райсэрвіс”.

Станцыя Асіповічы ў студзені-красавіку пагрузіла звыш 100 тон разнастайных грузаў. Сярод арганізацый, якія найбольш актыўна адгружаюць прадукцыю, завод жалезабетонных канструкцый і лясгас — 35,5 і 31,6 тыс. тон адпаведна.

Чацвёра балельшчыкаў чэмпіянату свету па хакеі скарысталіся паслугамі гасцініцы “Асіповічы”. Немец і трое чэхаў выйшлі на сувязь з адміністрацыяй праз інтэрнэт і заказалі жаданыя нумары. Пражыванне ў атэлі абышлося кожнаму ў 220.200 рублёў.

Адрасную сацыяльную дапамогу ў I квартале атрымала 479 асіпаўчан. Агульная сума дзяржаўнай дапамогі — 536,7млн. рублёў.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость