Дзень Перамогі ў Асіповічах

Дзень Перамогі ў Асіповічах

 Den-pobedyi-2014-veterany

Векапомнае

Дзень Перамогі — адно з галоўных дзяржаўных свят, гэта дата, якая не пакідае абыякавым ніводнага беларуса.

Сёння расце ўжо чацвёртае пакаленне, народжанае пасля Вялікай Айчыннай вайны. Тыя, хто нарадзіліся ў ХХI стагоддзі, усведамляюць гэтую гістарычную драму зусім інакш, чым людзі, што на ўласныя вочы бачылі разбураную ўшчэнт Беларусь канца 40-х, удзельнічалі ў індустрыялізацыі краіны ў 60-я, перажылі развал СССР у 90-я. Для сённяшніх дзяцей далёкая вайна чымьсці падобная на казкі, у якіх Дабро не можа не перамагчы Зло. Вось толькі дзеючыя асобы ў іх не віртуальныя волаты, а рэальныя асобы: уласныя прадзеды і прапрадзеды — практычна ў кожнай сям’і продкі ваявалі на фронце, ўдзельнічалі ў партызанскім руху альбо загінулі ад рук акупантаў.

Den-pobedyi-2014-znamya

Павага да свайго героя-продка — шчырыя словы ўдзячнасці ветэранам! — надзейны грунт для пачуцця гонару за краіну, якая дастойна прайшла праз самы сур’ёзны крызіс чалавечай цывілізацыі. I гэта зусім не перабольшванне!

У тым, што крывавы план нацыстаў не стаў явай, ёсць бясспрэчная заслуга нашага народа. За агульную Перамогу аддаў жыццё кожны трэці беларус. Такі вялікі дэмаграфічны ўрон сярод народаў, супрацьстаяўшых нямецка-фашысцкім захопнікам, панеслі толькі яўрэі. На Украіне тады загінуў кожны пяты, у цэлым па СССР — кожны шосты…

Den-pobedyi-2014-flag

Беларусы добра засвоілі галоўны ўрок Вялікай Айчыннай: народ, які аб’ядноўваецца дзеля агульнай мэты, — непераможны. Таму і будуем сваю незалежную краіну на прынцыпах, якія ўтвараюць трывалы падмурак для ўзаемаразумення і супрацоўніцтва паміж дзяржавай і грамадствам, згоды і даверу паміж асобнымі людзьмі.

Den-pobedyi-2014-kontsert

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость