“Асіповіцкі край” — лепшае выданне-2013

“Асіповіцкі край” — лепшае выданне-2013

Па дадзеных Міністэрства інфармацыі краіны, сёння ў Беларусі зарэгістравана больш за паўтары тысячы друкаваных і 262 электронных сродкаў масавай інфармацыі, з якіх больш за 1,1 тыс. першых і 84 другіх — недзяржаўныя. І калектыў “Асіповіцкага краю” з гонарам можа сказаць землякам, што іх “раёнка” не падводзіць, працяглы ўжо час застаючыся не па аднаму з паказчыкаў у ліку лідэраў. У падцвярджэнне — шэраг Ганаровых грамат і дыпломаў, першых і прызавых месцаў у рэспубліканскіх і абласных творчых конкурсах, уключаючы і атрыманне вышэйшай у коле прафесіяналаў-газетчыкаў адзнакі — “Залатой Ліцеры”.

Не засталася незаўважанай праца асіповіцкіх журналістаў і 14 мая, калі ў абласным цэнтры праходзіла цырымонія ўзнагароджвання ў шэрагу намінацый прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі Магілёўшчыны з нагоды прафесійных святаў — Днём друку і Днём работнікаў тэлебачання, радыё і сувязі. Прычым, адзначаны было як выданне ў цэлым, так і асобныя работнікі.

 gazeta-nagrazhdenie
Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка ўручае Дыплом галоўнаму рэдактару “АК.

У абласным спаборніцтве сярод рэдакцый дзяржаўных раённых газет па выніках дзейнасці ў 2013 годзе мы — пераможцы, сярод журналістаў Магілёўшчыны ІІІ месца прысуджана рэдактару па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Ніне Вікторчык, а галоўны бухгалтар Алена Ерко за шматгадовую сумленную працу, прафесіяналізм і значны ўклад у фінансава-эканамічную дзейнасць установы атрымала Ганаровую грамату Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама. Не пакінулі без увагі і цёплых слоў удзячнасці арганізатарамі ўрачыстага мерапрыемства таксама пераможцы і лаурэаты нацыянальных творчых конкурсаў “Тэлевершыня”, “Залатая Ліцера” і «ТИБО-2014», сярод якіх і наш рэдактар аддзела эканомікі Дзмітрый Саўрыцкі, раней названы ў ліку трох лепшых рэпарцёраў-“раёншчыкаў”.

Віншуючы калег з прафесійным святам і жадаючы ўсім далейшых поспехаў, кансультант упраўлення друкаваных сродкаў масавай інфармацыі і знешніх сувязей Міністэрства інфармацыі краіны Анатоль Шычко падкрэсліў, што сёння Прыдняпроўскі край з’яўляецца дынамічна і паспяхова развіваючымся рэгіёнам у галіне СМІ, аб чым сведчыць не толькі значная колькасць намінантаў разнастайных конкурсаў, а і паслядоўны рост газетных тыражоў, значнае павелічэнне самаакупаемых выданняў і г.д.

Якія вывады напрошваюцца? Усё на паверхні: заспакойвацца нельга, трэба працягваць дынамічна рухацца наперад, удасканальваць журналісцкае майстэрства, быць што бліжэй да чытача. І калектыў асіповіцкай “раёнкі” гэта добра разумее.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем