Саветы за работай Зямныя клопаты дэпутата 5.02.10, № 9

Дэпутацтва для Віктара Сысоя, старшыні СВК «Калгас «Авангард” — справа прывычная. Так ужо атрымалася, што зараз падыходзіць да завяршэння яго сёмы (!) дэпутацкі тэрмін, у тым ліку ў Асіповіцкім раёне — трэці. Упершыню Віктар Андрэевіч быў абраны дэпутатам Глускага райсавета ў 1985 годзе — падчас кіраўніцтва калгасам «Зара камуны”.

За немалы час знаходжання на гэтай грамадскай пасадзе народнаму выбранніку давялося вырашаць шмат розных пытанняў, у чым заўсёды дапамагала глыбокае іх разуменне. А як інакш? Па-першае — сам вясковы хлопец, сын старшыні — некалі бацька, Андрэй Сцяпанавіч, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, узначальваў адзін з калгасаў на Глушчыне. Па-другое — ужо чвэрць стагоддзя знаходзіцца на пасадзе кіраўніка сельгаспрадпрыемства. Каму, як не яму, разумець праблемы сельскіх жыхароў? Пад асаблівай увагай заўсёды былі ўдовы, нямала ёсць і адзінокіх людзей, якім неабходна «надзейнае плячо”…

Паспрыяць сваім выбаршчыкам у «зямных” справах — пасяўной і ўборачнай кампаніях, набыцці паліва, нарыхтоўцы сена — вось асноўны клопат. Радуе, што ў «падначаленых” населеных пунктах не змяншаецца колькасць гаспадароў, якія трымаюць кароў. Да «малочнай” справы, дарэчы, зараз нярэдка далучаецца і моладзь.

Асаблівае бачанне ў Віктара Андрэевіча праблем вяскоўцаў, «наступіўшых на корак”, — на жаль, адзначаная катэгорыя сустракаецца не так і рэдка. Старшыня-дэпутат лічыць, што такіх людзей абавязкова трэба перавыхоўваць. Як? У асноўным — метадам пераканання, станоўчага прыкладу, падтрымкай. Часам дапамагае проста чалавечая спагада. Бывала, даводзілася праводзіць «курс лячэння” сумесна з прадстаўнікамі царквы.

Дэпутат лічыць, што добрыя ўмовы пражывання для людзей маюць вялікае значэнне. За гады работы Віктара Андрэевіча ў Вяззі пабудавана каля сотні дамоў. А яшчэ Сысой упэўнены, што зарабіць не толькі на хлеб, але і «на сала” можа кожны. І асабліва гэта тычыцца тых, хто жыве ў вёсцы. Калі зямля ў руках — як пры гэтым можна яе не выкарыстаць? Не па-гаспадарску гэта, нават больш — не па-беларуску неяк.

Пад увагай дэпутата не толькі гаспадарчая сфера жыцця выбаршчыкаў, але і іншыя. Напрыклад, культурная. Для стварэння належных умоў быў адрамантаваны Дом культуры — месца, папулярнае не толькі сярод моладзі і дарослых, але і вязьеўскіх дзяцей. Вялікім «попытам” у гэтай установе культуры карыстаюцца менавіта мясцовыя ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці.

Задаволены Віктар Андрэевіч і вынікамі работы школы: тут добрыя і вучэбныя, і спартыўныя паказчыкі, а, значыць, ёсць верагоднасць, што праз некаторы час родны населены пункт папоўніцца сваімі граматнымі спецыялістамі — развіццё аграгарадка працягнецца. Да слова, у гэтым навучальным годзе першакласнікамі Вязьеўскай школы сталі 17 хлопчыкаў і дзяўчынак — у разы больш, чым у ранейшыя гады.

Што тычыцца жыццёвых прыярытэтаў, то гэта праца, сям’я, дзеці, а зараз ужо і ўнукі. Віктар Андрэевіч расказвае, што дамашнія ўжо даўно прывыклі да яго дадатковай грамадскай «нагрузкі”. Ды і не нагрузка гэта, усё нават прасцей, чым здаецца: клапаціся пра людзей — тады і выканаеш свае абавязкі. І як кіраўнік гаспадаркі, і як дэпутат, і як проста чалавек на зямлі.
Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость