Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 4 па 11 мая зафіксавана 12 супрацьпраўных учынкаў: крадзяжы і факты нанясення цялесных пашкоджанняў — па 3, выпадкі парушэння антыалкагольнага заканадаўства — 6.

Раскрыты крадзеж, які адбыўся ў студзені 2013 года. Выяўлена месца знаходжання дзвюх асоб, што ўхіляліся ад выплаты аліментаў.

Падчас правядзення земляных работ каля вёскі Акцябр знойдзены артылерыйскі снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны.

6 чысла ў райбальніцу дастаўлены 42-гадовы асіпаўчанін з пашкоджаннем вока і іншымі траўмамі, якія яму нанёс 33-гадовы пляменнік падчас спрэчкі.

У ноч на 8 мая дапамога медыкаў спатрэбілася 55-гадоваму госцю са Старых Дарог, які ў п. Татарка штосьці не падзяліў з мясцовым жыхаром. Апошні нанёс пацярпеламу некалькі ўдараў, вынікам якіх стала чэрапна-мазгавая траўма і пералом носа.

На наступны дзень раней судзімы 50-гадовы асіпаўчанін ударыў нажом у горла 29-гадовую сужыцельніцу.

РАСК

Узбуджана 9 крымінальных спраў. У іх ліку тры ў адносінах адказнага работніка ААТ “Бабруйскі завод буйнапанэльнага домабудаўніцтва”, які ў перыяд з 1 сакавіка па 31 мая мінулага года садзейнічаў фальсіфікацыі справаздачнай дакументацыі шэрагу сваіх падначаленых з мэтай незаконнага атрымання грашовых сродкаў.

Пачаты следчыя дзеянні па факце ўгону трактарнага прычэпа ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” з мехдвара в. Осава. Кошт знікшай маёмасці — каля   12 млн. рублёў.

ДАI

Спынена 151 парушэнне правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 5 п’яных вадзіцеляў і 9 пешаходаў без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 7 ДТЗ.

9 чысла вадзіцель аўтацягніка, які перавозіў 20 тон металічнага лому, страціў кантроль над машынай, тая на вялікай хуткасці перасекла раздзяляльную паласу шашы Мінск-Гомель і заехала прыблізна на 70 метраў у поле каля в. Цяплухі. Каб выцягнуць “сеўшы” на восі на ўзаранай глебе грузавік, спатрэбілася спецыяльная тэхніка, якая працавала амаль два дні.

Да ведама вадзіцеляў! З 12 па 21 мая праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Дзіця — галоўны пасажыр”, мэта якой — прадухіленне ДТЗ з удзелам непаўналетніх.

АУСТ

Узбуджаны крымінальныя справы па фактах крадзяжу маёмасці і збыту наркатычных рэчываў. Затрыманы злачынца, на якога аб’яўлены вышук. Складзена 12 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджана 203 цягнікі.

Увага! 15 мая з 10.00 да 12.00 начальнік Асіповіцкага АУСТ палкоўнік міліцыі Уладзімір Уладзіміравіч Мамсікаў праводзіць “прамую тэлефонную лінію” па пытаннях правапарадку на аб’ектах чыгуначнага транспарту. Тэлефон — 6-25-46.

РАНС

6 чысла ў Асіповічах на вул. Мічурына адбылося адразу два пажары: каля 13.20 па невядомай прычыне загарэлася нежылая палова двухкватэрнага дома, у 23.00 — верагодна з-за неасцярожнасці пры курэнні — успыхнула не маючая гаспадароў хата.

Надвячоркам 7 мая ў гаражным кааператыве “Аўтааматар-2” выяўлена моцнае задымленне адной з пабудоў. Пры гэтым было чутна, што там на павышаных абаротах працуе рухавік аўтамабіля.

Пасля ўскрыцця зачыненых знутры дзвярэй у салоне машыны быў знойдзены страціўшы прытомнасць 32-гадовы мужчына. Пацярпелы знаходзіўся ў крытычным стане, таму сардэчна-лёгачную рэанімацыю выратавальнікі правялі яму самастойна, не чакаючы прыезду хуткай меддапамогі.

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость