Саветы за работай Вяззеўскі сельсавет 5.02.10, № 9


У сельсавеце дзейнічаюць 3 вясковыя камітэты: у Замошшы, Вяззі і Малой Гарожы. Яны не толькі кантралююць жыццё падуладных тэрыторый, але і выконваюць “функцыю” радыстаў: кіраўнікі камітэтаў пастаянна на сувязі са старшынёй сельсавета Анатолем Гедраўцом, якому і паведамляюць аб усіх патрэбах жыхароў.

Замошша
У камітэце тры чалавекі. Але, як кажа яго старшыня Наталля Барадаўка, калі патрабуецца, дапамагае ўся вёска: разам прыбіраюць вуліцы, парк, грамадскія будынкі і г.д. Генеральныя ўборкі тут ладзяцца па пятніцах.
У Замошшы балючай тэмай застаюцца бяздомныя сабакі, якія перашкаджаюць і паштальёнам разносіць пошту і накідваюцца на прахожых. Нягледзячы на тое, што пару тыдняў таму “Райсервіс” ужо спрабаваў адстраляць бадзяжных чатырохногіх, праблема да канца не знята…

Вяззе
Камітэт у складзе 13 чалавек “трымае пад кантролем” 8 населеных пунктаў. Яго дзейнасць курыруе Людміла Андрыевіч. Паводле яе слоў, асноўная задача “камітэтчыкаў” у тым, каб падтрымліваць належны стан тэрыторыі і, адпаведна, належны імідж аграгарадка. Таму тут актыўна займаюцца справай азелянення: вуліцы ўпрыгожаны клумбамі і кустамі.

Першае месца па праблемнасці займаюць дарогі: частка іх патрабуе асфальтаванай “вопраткі”.

Балючае пытанне — адсутнасць у многіх жыхароў акуратнасці. Увогуле, за сметнікамі па ўласнай ініцыятыве “замацавана” Лілія Свірыдовіч, а прыбіраюць “дабро” нявыхаваных жыхароў самі супрацоўніцы камітэта.

Малая Гарожа
Старшыня Iрына Хаменка кажа, што галоўную праблему вёскі камітэт сам вырашыць не ў стане, бо гэта — недастатковае медыцынскае абслугоўванне. У вёсцы адсутнічае аптэка, а медработнік прыязджае сюды толькі ў першы і трэці чацвер месяца. Старым жа людзям патрабуецца яго прысутнасць хаця б некалькі разоў на тыдзень…

У справах добраўпарадкавання са сваёй бензапілой актыўна дапамагае вясковец Уладзімір Шумскі, а з Людмілай Патапейка дзеліць дагляд за вёскай старшыня. У мінулым годзе па іх “наводцы” Савет прыбраў тут старыя таполі, якія пагражалі некаторым будынкам і іх гаспадарам.

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем