А.Язвінскі: “Слухайце, дзеці, Моцарта з Чайкоўскім — станеце добрымі музыкамі” 29.01.10, № 7



Раней, каб «дастаць” пласцінку з запісам «Beatles”, трэба было звярнуцца да фарцоўшчыка, чым ставілася пад пагрозу вучоба ці праца. Зараз сітуацыя значна памянялася, але чамусьці патрэба ў якаснай музыцы знікае.

«Напэўна, мы сталі настолькі добра жыць, што не цікавімся грамадскімі і агульначалавечымі праблемамі, якія закранаюцца ў блюзе, фальклоры…” — іранічна адзначае Андрэй Язвінскі.

Найбольш дасканалай мужчына лічыць класіку, з якой вылучае В.А.Моцарта і П.Чайкоўскага. Менавіта здабыткі класічных аўтараў, па яго словах, выкарыстоўваюцца рок-гуртамі, што тлумачыць іх прывабнасць, і цалкам ігнаруюцца, прынамсі, сучаснай айчыннай эстрадай.

Саліст ваеннага аркестра вайсковай часці, кіраўнік народнага хора «Чыстыя крыніцы”, гукарэжысёр, рок-аўтар і рэстаранны шансанье, Андрэй распавёў «раёнцы” пра тое, калі пачаў сваю музычную кар’еру, што пабачыў і як сёння супрацоўнічае з моладдзю.

Гісторыя з працягам: хард-рок з элементамі гурта «Кино”

Пачатак у гісторыі традыцыйны: бацькі падаравалі гітару. Хутка, бо юнакі не чакаюць, на базе школ № 1 і № 4 з сябрамі арганізаваў два ансамблі.

«Раптам, прама з арміі, у наша жыццё патрапіў Дзмітрый Кузьмін, удзельнік гуртоў «Терминатор” і «Рок для кожнага”, нібы прыгодніцкі раман, — расказвае Андрэй. — Паказаў яму напрацоўкі — атрымаў прапанову «збіць” каманду — і ў 1991 годзе з’явілася «Камчатка”.

Назва новага поп-рок-калектыву — ад жартаўлівай назвы апошніх парт у класе, за якімі сядзелі маладыя музыкі. У склад гурта ўвайшлі таксама Сяргей Вахоўскі (бас-гітара), Аляксандр Дзенісенка (клавішы) і Яўген Башарымаў (ударныя).

У 1994 годзе, калі яшчэ не зніклі мецэнаты-альтруісты, на іх сродкі быў запісаны першы альбом «Дела у меня ничего”. У шэрагу спонсараў былі завод «Каммаш”, прадпрымальнік А.Немяшаеў і прадпрыемства пры тава-рыстве інвалідаў «Надзея”.

«Мы сталі апошнімі магіканамі, якія 3 разы на год давалі канцэрты-аншлагі ў Асіповічах і чые магнітаальбомы адрываліся з рукамі, — абмалёўвае сітуацыю Андрэй. — Па чарзе набывалі дарагія тэлефонныя апараты з аўтавызначальнікамі: пастаянныя званкі фанатак і маўчанне ў трубку вельмі надакучвала…”

Геаграфія выступленняў калектыву, які граў «хард-рок з элементамі гурта «Кино” (характарыстыка газеты «Знамя юности”), была ўнушальная: ад Мінска да Гомеля.

«Аднойчы ў Гомелі пасля нашага сольнага канцэрта арганізатары прызналіся, — узгадвае музыка, — што ў зале было ўдвая больш народу, чым на «Ляписе Трубецком”. Хаця песня «Ау” тады ўжо была вядомая”.

Трэкі «Камчатки” ўваходзілі ў дзесятку лепшых кампазіцый на беларускім радыё. Вышэй за 5-е месца, праўда, не падымаліся, але і гэта — прагрэс. Трэба ўлічваць, што хлопцы канкурыравалі з «Крамай”, «Новым небам”, «Мрояй” і другімі. А аднойчы па запрашэнню «Тэатра песні Я.Па-плаўскай і А.Ціхановіча” песня гурта патрапіла на зборны дыск.

Апошні канцэрт пад кодавай назвай «Нам пакуль толькі 5” гурт адыграў у 1997 г. Затым Андрэя за-бралі ў армію, а ў 1999 г. ён з’ехаў на 4 гады ў грашовую «мекку” — Бахрэйн. За гэты час Дзмітрый Кузьмін пера-браўся ў Маскву — стаў адным з самых запатрабаваных гукарэжысёраў ГРТ і агучвае праекты «Фабрика звезд” і інш.

Але на гэтым гісторыя «Камчатки” не заканчваецца. Сёння гурт існуе з дапамогай Інтэрнэта, дзякуючы якому Андрэй і Дзмітрый абменьваюцца музыкай і тэкстамі, ствараючы песні. Апошняя скончана месяц таму.

«Наш стыль не змяніўся, але стаў больш «кан’юнктурным, — кажа Андрэй. — А на месца страчанага кахання прыйшла філасофія”.

На музычных франтах працы з моладдзю

Як толькі малады А.Язвінскі напісаў першую песню, адразу ж вырашыў: зарабляць на хлеб будзе толькі творчасцю. Хоць гэтае жаданне так і не спраўдзілася, жыве Андрэй на забеспячэнні ў музыкі.

Фронт 1.
На студыі ў раённым Цэнтры культуры запісваюцца як рок-гурты («Romantic riot”), так і народныя калектывы з поп-выканаўцамі. Сярод апошніх — «Визави”, Хрысціна Заяц, Юля Капейка і інш.

«Кліентуры ў нас багата, — адзначае гукарэжысёр. — Больш жыцця- і плацежа-здольныя сярод іх — народнікі. Званне «народнага” дае калектыву грашовую падтрымку ў выглядзе 2 ставак — няхай і невялікія, але сродкі. У раёне больш за 20 такіх калектываў, але прафесіянальных сярод іх штук пяць”.

Фронт 2.
Альтэрнатывай народнікам павінен стаць праект А.Язвінскага і С.Саханчука, назву якога яны трымаюць у сакрэце. Гэта будзе іншы погляд на беларускую музычную спадчыну ў стылі фолк-мадэрн. Падобны праект пад назвай «Куцьцякі” ўжо арганізоўваўся, але хутка разваліўся. Сёння гурт існуе, але ў фармаце народнага.

Новае «дзіцё” мае праблемы з кадрамі. На сцэну, згодна з задуманым, будуць выходзіць каля 10 чалавек з «жывымі” клавішамі, гітарай і баянам. Астатнія інструменты прапісваюцца Андрэем як фанаграма.

«На жаль, у нашай музычнай школе няма эстрадна-джазавага аддзялення, а ўзровень мясцовых рокераў-самавукаў мяне не задавальняе. Паўстае пытанне: адкуль узяць бас-гітарыста і ўдарніка?” — абураецца ён.

Галоўныя крытэрыі, па якіх адбіраліся кандыдатуры, — прафесіяналізм, маладосць і прыгажосць. «Вучыць спевам у нашы планы не ўваходзіць, занадта шмат цікавых задумак трэба выканаць”, — кажа Андрэй.

Фронт 3.
Наладзіць апаратуру, правесці саунд-чэк і сачыць за гукам на працягу канцэрта — гэта і ёсць «нудная”, па словах А.Язвінскага, праца гукарэжысёра. У такой іпастасі ён стасуецца з зоркамі мясцовага і рэспубліканскага маштабу.

«Як працуецца са знакамітасцямі беларускай сцэны?”. На гэта пытанне адказвае так: «Па-рознаму: старой загартоўкі артысты, кшталту Іны Афанасьевай, адэкватны, затое маладая «зорная” генерацыя, кшталту Алены Лан-ской, можа і сівых валасоў дадаць. Галоўнае правіла гукарэжысёра: няхай артыст разарвецца ад крыку, а ты за-ставайся спакойным. Бываюць і такія моманты, калі прыходзіцца прыкрываць грудзь-мі міні-дыск з фанаграмай, бо вакаліст быццам бы спявае акапэльна, а насамрэч толькі адкрывае рот…”

Фронт 4.
Некалі разам з Дзмітрыем Кузьміным ладзілі курсы «скарэння” гітары, але за адсутнасцю кліентуры хутка адышлі ад спраў. Зараз Андрэй дае ўрокі добрай музыкі для аўдыторыі рэстарана «Юбілейны”.

«Нярэдка заказваюць песні часоў «Камчатки” нават і не ведаючы, што я іх аўтар, — усміхаецца шансанье. — «Мне всё равно”, думаю, надоўга ўвайшла ў гарадскі фальклор”.

І не толькі ў гарадскі: менавіта песняй Андрэя заканчваліся Дні Магілёўскай вобласці ў Мінску! Але прозвішча аўтара чамусьці ў тытрах пазначыць забылі… Абласны фальклор?

Гутарыла Ганна МАЦКЕВІЧ.


Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем