Да 65-годдзя Вялікай Перамогі Аб гэтым забыць немагчыма ніколі 29.01.10, № 7


Кожны студзень вось ужо 67 гадоў запар адгукаецца болем у сэрцы Ніны Ігнацьеўны Татур. Незагойная ранадзяцінства баліць і зараз…

Ніна нарадзілася ў1927 годзе ў пасёлку Пад’ясень, што побач з Уборкам. Перад вайной сям’я пераехала ў Градзянку. Бацьку, Ігнацію Іосіфавічу, прапанавалі працаваць дзяжурным на чыгуначнай станцыі пасёлка. Сям’я жыла ў станцыйным будынку. Ігната на рабоце паважалі: яго фотаздымак “красаваўся” на Дошцы гонару чыгуначнікаў у Асіповічах. Маці, Алена Каспераўна, была хатняй гаспадыняй. У дружнай і працавітай сям’і выхоўвалася чацвёра дзяцей: Зіна, Канстанцін, Лена і Ніна. Старэйшыя вучыліся ў школе, малодшы Косцік завіхаўся каля маці, дапамагаў па гаспадарцы. Вельмі любіў і цаніў сваіх дзяцей Ігнацій Іосіфавіч. Яны былі для яго самым галоўным скарбам у жыцці. Ніколі голасу не павысіў, быў абаронцам, нават калі маці іх у чым-небудзь вінаваціла. Ігнат спяшаўся жыць, рабіць дабро ўсім людзям. Быццам ведаў, што яго век будзе кароткім…

22 чэрвеня 1941 года прыйшла страшная вестка — пачалася вайна. Жудаснае прадчуванне вялікага гора пасялілася ў сэрцах аднавяскоўцаў. Усіх падыходзячых па ўзросту мужчын мабілізавалі на абарону Радзімы, у тым ліку і бацьку Ніны Ігнацьеўны. Яго накіравалі на фронт, але цягнік быў разбіты недзе пад Масквой. Спатрэбіліся доўгія тры месяцы, каб выйсці з акружэння і вярнуцца ў родныя мясціны.

Кажуць, дома і сцены дапамагаюць. Так яно і атрымалася. Спачатку Ігнацій Іосіфавіч займаўся хатняй гаспадаркай, а калі ў навакольных лясах з’явіліся партызаны на чале з Мікалаем Каралёвым, стаў сувязным. Камандзір добра ведаў Алену Каспераўну яшчэ да вайны, быў частым госцем яе брата, таму давяраў гэтай сям’і. Лясныя байцы бывалі ў іх хаце часта: патрабавалася дапамога адзеннем, прадуктамі. Ігнацій Іосіфавіч збіраў звесткі для партызан. Некалькі разоў спрабаваў сам пайсці ў атрад, каб са зброяй у руках змагацца супраць ненавіснага ворага, але Каралёў стрымліваў: “Ігнацій, родненькі, пачакай яшчэ крышачку. Ты нам вельмі патрэбны ў вёсцы. Мы без цябе, як без вачэй”. I ён згаджаўся з камандзірам, працягваў здабываць інфармацыю. Сям’ю да гэтай справы не дапускаў, бо была вялікая рызыка. Родныя стараліся не прыцягваць асаблівай увагі да сябе, не наклікаць падазрэння. Толькі 10-гадовы Косцік меў права гойсаць па вуліцах пасёлка — якое супраціўленне “новаму парадку” можа зрабіць дзіця? Так думалі паліцаі, але толькі не сам Косцік. Ужо тады ён дапамагаў бацьку ў яго справе, а яшчэ разам з вучнямі школы даглядаў выйшаўшых з акружэння параненых салдат. Малы непрыкметна бегаў па хатах, просячы для байцоў ежу ці чаго-небудзь на бінты. Калі ў “шпіталі” было зусім дрэнна з гэтым, тады Косцік без дазволу дарослых цягнуў з дому занавескі ці гладыш малака.

Партызанскі край жыў і змагаўся супраць фашысцкіх захопнікаў. Людзі верылі ў лепшае, і гэта давала ім сілы. Нямецкаму камандаванню не падабалася палітыка партызан. Агрэсары казалі, што народ на захопленай тэрыторыі павінен падпарадкоўвацца ім, а не аказваць супраціўленне. Фашысты забаранялі жыхарам пасёлка мець сувязь з партызанамі пад пагрозай смерці. Захопнікі неаднаразова праводзілі ў раёне аперацыі па знішчэнні партызанскіх фарміраванняў. Сувязныя шмат разоў папярэджвалі аб небяспецы. Было і наадварот: партызаны давалі інфармацыю насельніцтву вёсак аб наездзе немцаў. Пасля няўдалых аперацый немцы сваю агрэсію вымя-шчалі на мірных жыхарах, якія не паспелі схавацца ў лесе. Чаго толькі не вытваралі фашысты…

Новы 1943 год. Вялікае гора чакала партызанскі край, і было яно ўжо зусім побач. Нямецкае камандаванне прыпыніла ў Асіповічах сваю дывізію, плануючы знішчыць партызанскія атрады ў мясцовых лясах.

6 студзеня Ніна і Лена Татур пайшлі ў госці да сваякоў у вёску Макаўе на Каляды. І вось — як пярун сярод яснага неба: “Немцы!”. Сваім выратаваннем дзяўчаты былі абавязаны Марыі Глебавай, жыхарцы Градзянкі. Яна павяла іх лесам дадому. Прыбегшы дахаты, Ніна і Лена бацькоў там не знайшлі. Дзяўчынкі распалілі печ, каб пагрэцца. Раптам на вуліцы пачуліся выбухі. Адзін са снарадаў трапіў у хлеў. Замукала параненая карова. Сёстры разгубіліся: што яны могуць зрабіць, кволыя дзяўчынкі, супраць вайны? Тая дапамагае таму, хто мацнейшы…

Карову немцы забралі на мяса для сваіх салдат, а дзяўчынак выгналі на вуліцу. Рухаючыся разам з аднавяскоўцамі, яны апынуліся каля вялікай хаты, што стаяла на ўскрайку пасёлка. Усіх загналі туды, пачалі забіваць вокны і дзверы. Плач і крыкі напоўнілі будынак. Мабыць, вайна на гэты раз змяніла свае правілы, бо адбыўся цуд: пад’ехала машына, з яе выйшаў нейкі чалавек і на польскай мове нешта сказаў немцам. Пасля чаго ўсім аб’явілі, што сямейныя могуць пайсці дадому. Зноў Марыя Глебава выратавала Ніну і Лену. Ды яшчэ падарыла жыццё нейкаму чалавеку, назваўшы яго сваім мужам. Дзяўчаты, напалоханыя здарэннем, вярнуліся дамоў. Яны не ведалі, што ім рабіць і дзе шукаць паратунку, бацькоў…

У хуткім часе маці вярнулася. Стомленая і напалоханая, яна вельмі ўзрадавалася, што дачушкі дома і жывыя. Расказала, што ў час аблавы з бацькам і сястрычкай Зінай пабеглі ў лес. Зараз прый-шла, каб узяць чаго-небудзь з ежы. Па дарозе дадому яе сустрэлі нямецкія салдаты. Мабыць, у іх тады быў добры настрой, бо, адабраўшы заручальны пярсцёнак, жанчыну адпусцілі. Сабраўшы прадукты, маці рушыла да схованкі, дзе яе чакаў бацька з сястрычкай. Ці магла яна ведаць, што гора ўжо побач…

У час аблавы ланцуг нямецкіх салдат выкрыў схованку мірных жыхароў, якіх было 18 чалавек. Іх мёрзлыя скрываўленыя целы потым ляжалі сярод лесу. Тут маці знайшла сваіх родных дачушку Зіначку і гаспадара. Забіралі іх на партызанскай падводзе. Ніна, як старэйшая ў сям’і, дапамагала грузіць целы родных. Тое відовішча найбольш часта і ўсплывае ў яе памяці. Асабліва ў студзені…

Брату Косціку пашанцавала: ён тады гасцяваў у сваякоў і таксама застаўся жывым. Як мог, помсціў ворагам за смерць бацькі і сястрычкі. Разам з Антонам Жыгалкоўскім, Уладзімірам Танковічам 12-гадовы хлапчук збіраў зброю для партызан і перапраўляў у атрад. Маці часта сварылася за гэта, але ўсё было дарэмна. Аднаго разу Косця пайшоў з дзедам Якавам Кісялём па смалякі ў лес і знайшоў там нямецкі кулямёт. Прыцягнулі яго дадому. Маці галасіла ды крычала: “Загінуў бацька, і ты туды ж? Разумееш, што загінеш сам і ўсіх нас загубіш? Прэч кулямёт са двара!”

Косцік моўчкі выйшаў з хаты і пацягнуў зброю зноў у лес. Тым часам дзед Кісель наказаў партызанам, якія заехалі ў вёску, пра карысную знаходку хлопца. Камандаванне атрада Баразны вы-дзеліла падлетку за дапамогу мех бульбы. Косцік вельмі любіў нагадваць маці, якую бульбу яны ядуць — мабыць, каб яна меней на яго злавала.

Калі заснаваліся ў 1943-44 гадах у Градзянцы партызанскія заставы, Алена Каспераўна і сама дапамагала абаронцам: рыхтавала ежу. Накарміць трэба было 12 чалавек, дзякуй, што прадукты яны прывозілі. Не былі ў баку ад справы і дзяўчаты. У час налёту нямецкіх самалётаў маці перш-наперш ратавала чыгуны са стравай, каб партызаны не засталіся галоднымі. Камандзір, даведаўшыся пра гэта, загадаў ёй у першую чаргу берагчы дзяцей і сябе…

Перамогу Ніна сустрэла ва ўрочышчы Расоха. Калі адступалі нямецкія войскі з “бабруйскага катла”, сем’ям, дапамагаўшым партызанам, было дазволена пайсці ў атрад.

Пасля вайны дзеці вучы-ліся ў школе. Праз год Ніна ўзяла на сябе адказнасць за сям’ю. Дзяўчыне вельмі хацелася вучыцца далей, але па-трэбна была дапамога маці. Ніне давялося працаваць у леспрамгасе рабочай, каб зарабіць лесу на будоўлю хаты. Лена пасля школы вывучылася на настаўніцу матэматыкі. Косцік да арміі таксама працаваў у леспрамгасе, пасля атрымаў прафесію вайскоўца.

Ніна прысвяціла сваё жыццё рабоце, маці, роднаму пасёлку. За сваю працу яна не аднойчы атрымлівала ўзнагароды, Ганаровыя граматы, як калісьці і яе бацька. Фотаздымак Ніны Ігнацьеўны быў змешчаны на раённай Дошцы гонару. Жанчына ў свой час была абрана дэпутатам Градзянскага пасялковага Савета, Асіповіцкага раённага Савета дэпутатаў.

Зараз Ніна Ігнацьеўна Татур на заслужаным адпачынку. Гэта руплівая, ветлівая, добразычлівая жанчына. Для педкалектыву і вучняў Градзянецкай школы яна заўсёды сябар і дарадчык, сведак гісторыі роднага пасёлка, ваеннага ліхалецця. Ніна Ігнацьеўна заўжды жаданы госць у музеі партызанскай славы, які працуе на базе школы. Вялікі ёй дзякуй за ўдзел у патрыятычным выхаванні вучняў. І няхай у сёлетні халодны студзень яе сагрэе гэты ліст памяці.

Успаміны запісала Алена СЕРГІЕВІЧ,
кіраўнік музея партызанскай славы Градзянецкай СШ.


Последние новости

Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем